BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Віцебску затрымалі актывістаў Партыі БНФ, якія раздавалі запрашэнні на Дзень Волі

22.03.2013
У Віцебску затрымалі актывістаў Партыі БНФ, якія раздавалі запрашэнні на Дзень Волі
Актывісты Партыі БНФ З Віцебска Леанід Аўтухоў і Кастусь Смолікаў былі затрыманыя ў гандлёвым цэнтры “Эвіком” за раздачу ўлётак-запрашэнняў на мітынг, прымеркаваны да Дня Волі.

Актывістаў адвезлі ў аддзелі міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебска, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле словаў Леаніда Аўтухова, правесці 25 сакавіка імпрэзу ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў яны вырашылі ў любым выпадку — нават калі не будзе дазволу раённых уладаў:

“Адказу на маю заяўку мне так і не даслалі. Але я лічу, што трэба праводзіць імпрэзу незалежна ад вердыкту адміністрацыі Чыгуначнага раёну. Мы — зарэгістраваная партыя, маем права на выказванне сваёй пазіцыі. Гэта патлумачылі і ахове „Эвікома“, і міліцыянтам”.

На 25 сакавіка ў Віцебску замаўлялі два мітынгі. Адзін — ад імя актывістаў Партыі БНФ, другі — з ініцыятывы кіраўніка абласной структуры Руху “За свабоду” Хрыстафора Жаляпава і сацыял-дэмакрата Аляксея Гаўруцікава, аднапартыйца Мікалая Статкевіча. Спадары Жаляпаў і Гаўруцікаў атрымалі адмову ад адміністрацыі Першамайскага раёну: ім паведамілі, што якраз 25 сакавіка ў парку імя 30-годзьдзя УЛКСМ для іхнага мітынгу няма месца, бо там з 14.00 да 19.00 будуць праводзіцца спартыўныя мерапрыемствы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео