BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Класкоўскі: Журналiсту трэба ўвесь час рабіць сабе “творчы апгрэйд”

22.03.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Аляксандр Класкоўскі: Журналiсту трэба ўвесь час рабіць сабе “творчы апгрэйд”
Істотнае паляпшэнне якасці беларускай журналістыкі магчымае толькі пасля сыходу дзяржавы з медыйнай сферы і фармавання канкурэнтнага медыярынку.

 Такую думку выказаў вядомы журналіст і медыя-эксперт Аляксандр Класкоўскі 21 сакавiка падчас сваёй публічнай лекцыі “Беларуская журналістыка: стан, праблемы, выклікі ” з цыклу "Urbi et Orbi", які ладзіць Лятучы ўніверсітэт.

Напачатку свайго выступу Аляксандр Класкоўскі крыху пазнаёміў аўдыторыю са сваёй біяграфіяй, ад часоў Перабудовы, праз “эпоху незалежніцкага рамантызму” першай паловы 90-х гадоў і да стварэння кампаніяй БелаПАН рэсурсу “Белорусские новости”, палітычным аналітыкам якога ён і з’яўляецца па сённяшні дзень.

Сакрэт свайго доўгажыхарства ў прафесіі журналіст патлумачыў кароткай фразай пра тое, што трэба “ўвесь час рабіць сабе “творчы апгрэйд”. Ён адзначыў, што шмат якія з прафесійных журналістаў так і не змаглі прыладзіцца да новай інфармацыйнай прасторы, якая ўзнікла і пачала развівацца са з’яўленнем інтэрнэту.
 
Імклівы наступ тэхналогій паставіў перад журналістамі пытанне пра тое, ці варта рабіцца “ўніверсальнымі жаўнерамі”, здольнымі пісаць здымаць відэа ды рабіць фотаздымкі, альбо аддаць перавагу самаразвіццю ў нейкім адным накірунку. Аляксандр Класкоўскі схіляецца да другога варыянту, сфармуляваўшы свой адказ на выклік у выглядзе правіла “трэба ўсё ўмець, але не ўсё рабіць”. Бо вузкаспецыялізаваны прафесіянал у любым выпадку будзе здольны выдаваць больш якасны прадукт, чым універсал-шматстаночнік.
 
У сваім выступе медыякрытык нагадаў пра яшчэ адзін выклік для прафесійных журналістаў, які паўстаў у выглядзе грамадскай журналістыкі і ўвасобіўся ў такой з’яве, як блогерства. Зрэшты, заўважыў выступоўца, з’яўленне блогераў не азначае, што прафесійная журналістыка памрэ, бо людзям ва ўсе часы будзе патрэбная дакладная і спраўджаная інфармацыя, падрыхтаваная па канонах традыцыйнай журналістыкі .
 
Таксама ў сваім выступе Алякандр Класкоўскі звярнуў увагу на пэўны парадокс, калі побач з хуткім развіццём тэхналогій у Беларусі захоўваецца анахранічная медыйная сфера з дамінаваннем дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. І ва ўмовах, калі існаванне медыяў, як бізнэс-праектаў, амаль немагчымае, многія недзяржаўныя медыі скатваюцца ў фармат “апазіцыйнага прымітыву”. А гэта, у сваю чаргу, адбіваецца на якасці медыяпрадукту.
 
Кажучы пра рэцэпты паляпшэння гэтай самай якасці, выступоўца ў першую чаргу ўзгадаў пра неабходнасць раздзяржаўлення медыйнай сферы і стварэнне канкурэнтнага рынку СМІ. “Бо зараз, ва ўмовах адсутнасці канкурэнцыі, многіх рэдактароў і журналістаў не турбуе якасць медыйнага прадукту, які прапануецца чытачу”, - канстатаваў Аляксандр Класкоўскі.
 
Зменаў патрабуе і беларускае заканадаўства, прычым не толькі сумнавядомы “Закон аб СМІ”, зменаў у які стала і пакуль без асаблівага выніку дамагаецца “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. “Ня варта забывацца і на артыкулы крымінальнага кодэксу, якія тычацца паклёпу і абразы вышэйшых дзяржаўных асобаў”, - сказаў медыя-эксперт, нагадаўшы пра пераслед у дачыненні да журналіста з Гродна Андрэя Пачобута.
 
Але і сёння, пры адсутнасці вольнага рынку СМІ, самі журналісты могуць палепшыць якасць свайго прадукту, жорстка прытрымліваючыся прафесійных стандартаў, адзначыў Аляксандр Класкоўскі. Таксама ён нагадаў пра неабходнасць дамагацца ўмацавання прафесійнай этыкі журналістаў, у тым ліку – у сувязі з патрабаваннямі, якія выстаўляе развіццё новых інтэрнэт-тэхналогій.
 
Разам з тым, Аляксандр Класкоўскі заклікаў аўдыторыю глядзець на будучыню беларускай журналістыкі з аптымізмам. Бо так ці інакш, гады аўтарытарнага кіравання добра загартавалі журналістаў, як з гледзішча прафесійных, так і чалавечых якасцяў.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео