BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вайцюшкевіч напісаў песню на словы Някляева да юбілейнай гадаўшчыны БНР

21.03.2013
Вайцюшкевіч напісаў песню на словы Някляева да юбілейнай гадаўшчыны БНР
Личности
20 сакавіка Змітер Вайцюшкевіч напярэдадні святкавання 95-й гадаўшчыны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі даў святочны канцэрт на Сядзібе БНФ.

Адным з падарункаў для прысутных стала песня «Жыве Беларусь» на словы Уладзіміра Някляева, якую Зміцер выканаў напачатку ды напрыканцы канцэрта, паведамляюць naviny.by.

«Верш «Жыве Беларусь» Някляеў напісаў па маёй просьбе»

Музыку прыйшлі паслухаць аматары яго творчасці, якія ведалі словы песень на памяць. Для тых, хто слоў не ведаў, Зміцер раздрукаваў тэксты некаторых песень ды пускаў па шэрагах – зала спявала дружна, ствараючы бадзёры святочны настрой. «Хлопцы, вас зусім не чуваць!», «Гучней, весялей спяваем!» – падбадзёрваў прысутных Зміцер.

«Мы ладзім сёння ўжо трэцюю такую падпольную сустрэчу. Гэта нават троху смешна выглядае… Сёння мы сабраліся з вельмі прыемнай і важнай нагоды – угодкаў БНР», — распачаў канцэрт Вайцюшкевіч і запрасіў на імправізаваную сцэну Лявона Баршчэўскага,  —  «які раскажа, што значыць 95 год БНР, як хлопцы пачыналі гэтую справу, кім яны былі. Вельмі хочацца паслухаць разумнага чалавека». 

Лявон Баршчэўскі адразу сказаў, што «не настройваўся чытаць лекцыю, бо сёння, дзякуй Богу, прачытаць ёсць дзе». «Калі ў мяне пытаюцца, навошта была патрэбная Беларуская Народная Рэспубліка, гэты чын 1918 году, я адказваю, што гэта было патрэбна для таго, каб сёння быў Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя таленавітыя людзі, якія нясуць тую велічную хвалю, на якой паўстаў гэты, здавалася б, безнадзейны праект, бо вакол былі адны драпежнікі, — працягвае апавядаць Баршчэўскі. – Але нягледзячы на ўсе перашкоды, Беларуская Народная Рэспубліка аказалася не мёртванароджанай, выжыла і дала нашчадкаў. Яе ўжо не ўдасца знішчыць…» 

«Я падрыхтаваў для вас падарунак. Праз пару дзён ён ужо пойдзе гуляць па Сеціве, але зараз мы разам праспяваем новую песню», — сказаў Зміцер Вайцюшкевіч, раздаючы прысутным словы песні «Жыве Беларусь» на вершы Уладзіміра Някляева, які напісаў тэкст па просьбе музыкі. «Я пры друку тэкстаў бярог паперу для Управы БНФ, каб ім яшчэ на ўлёткі хапіла», — пажартаваў Вайцюшкевіч.

«Шкада, што няма на прэм’еры Уладзіміра Пракопавіча, яле яму ўсё роўна а восьмай трэба быць дома. Самі ведаеце, чаму – прыходзяць, кантралююць…» – сказаў пасля бурных авацый Вайцюшкевіч.

Песня на словы Някляева стала не адзіным падарункам вечара. Зміцер чытаў вершы Уладзіміра Караткевіча, распавядаў цікавыя гісторыі, якія здараюцца з ім падчас вандровак па радзіме, а таксама выканаў новую песню «Жыві, мая мама». «Ці можаце вы назваць вядомую ўсім беларускую песню пра матулю? Не можаце. Ніхто не можа – я шмат дзе пытаўся. Мы так прывыклі, што наша зямля, наша Айчына – гэта і ёсць наша маці, што песень пра зямную матулю амаль не стварылі... Вельмі хочацца пра маці паспяваць. Гэта вельмі важная песня, бо ўсе мы народжаныя матулямі і нікуды ад іх не дзецца. Мне б хацелася, каб гэтая песня неяк пайшла ў народ. Верш напісаў Генадзь Бураўкін».

Пасля таго, як былі праспяваныя «самыя важныя песні», Вайцюшкевіч ахвотна выконваў музычныя пажаданні прысутных. Музыка быў у гуморы, чым вельмі радаваў публіку –такога Вайцюшкевіча мы не бачылі ўжо даўно.

Развітваючыся, Зміцер Вайцюшкевіч паабяцаў, што бліжэйшы канцэрт адбудзецца праз месяц.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео