BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Самыя папулярныя краiны для мiграцыi беларусаў - Польша, Германiя i Iталiя

21.03.2013
Самыя папулярныя краiны для мiграцыi беларусаў - Польша, Германiя i Iталiя
У мінулым 2012 годзе болей за 110 тысячаў грамадзян Беларусі мелі права жыць у краінах ЕС, маючы від на жыхарства, якi быў выдадзены у краінах Захаду.

 А за 10 гадоў у ЗША перабраўся цэлы горад беларусаў, памерам большы за Ашмяны.

Афіцыйна ў Беларусі не вядзецца падлік грамадзян, якія выязджаюць за мяжу. Таму меркаваць пра маштабы эміграцыі і называць абсалютныя лічбы праблематычна. Найбольш характэрным паказчыкам можа быць колькасць відаў на жыхарства, выдадзеных у краінах Захаду беларусам, паведамляе generation.by.

За тры гады колькасць беларускіх імігрантаў у ЕС вырасла ў 2 разы

І такіх, падаецца, даволі шмат. Паводле дадзеных Еўрастату, не меней за 116 тысячаў беларускіх грамадзян у 2011 годзе валодалі правам пастаянна жыць у ЕС. Гэта роўна ў два разы больш за лічбы чатырохгадовай даўніны: у 2008 годзе відамі на жыхарства ў ЕС валодалі толькі 58 тысячаў беларусаў.

Вельмі часта палітыкі і эксперты кажуць пра тое, што большасць беларускіх эмігрантаў асела ў Расіі. Дакладнай ацэнкі з-за адсутнасці звычайных міграцыйных працэдур няма, але большасць экспертаў, апытаных DW месяц таму, сыходзяцца на лічбе ў 300 тысячаў беларускіх працоўных мігрантаў. Атрымліваецца, што колькасць беларусаў у ЕС, нягледзячы на візавую заслону і іншыя абмежаванні, не такая і маленькая.

Большасць беларусаў, якія маюць віды на жыхарства ў краінах Захаду, атрымалі яго дзякуючы еўрапейскім жонкам, мужам ці бацькам. Тых, хто знайшоў працу, няшмат. І гэта нягледзячы на тое, што апошнім часам ЕС усё больш лагодна ставіцца да беларусаў, якія маюць дастатковую кваліфікацыю і гатовыя працаваць на не самых папулярных на Захадзе пасадах. Гэтак, Нямеччына ў мінулым годзе адкрыла дзверы для праграмістаў і інжынераў з усяго свету ў надзеі прыцягнуць кваліфікаваных супрацоўнікаў у тыя галіны, у якія самі немцы ідуць не гэтак ахвотна.

Выключэнне складаюць беларусы, што маюць права жыць у Польшчы. Гэта прыкладна палова ад усёй беларускай дыяспары ў ЕС, якая ўтварылася літаральна за некалькі год дзякуючы картам паляка — статусу паляка па нацыянальнасці, які не мае грамадзянства Польшчы, але мае права знаходзіцца і працаваць у ёй колькі заўгодна. Болей за 60 тыс. беларусаў мелі польскі від на жыхарства ў 2011 годзе.

 

аду, куды з’язджаюць Беларусы

  1. Польшча - 61994
  2. Нямеччына - 16626
  3. Італія - 8417
  4. Літва - 4994
  5. Чэхія - 4499
  6. Гішпанія - 3416
  7. Францыя - 2220
  8. Латвія - 2164
  9. Эстонія - 1964
  10. ЗША - 1710

Прытулак за мяжой просіць усё меней беларусаў

Тыповы прыклад — Нямеччына. Большасць беларусаў маюць права жыць там з-за таго, што маюць сваякоў з нямецкім грамадзянствам. 20-я частка нямецкіх беларусаў вучыцца ў Германіі. Яшчэ каля 100 маюць статус уцекача. І толькі 691 адзін беларус жыў у 2011 у Германіі, таму што меў працу. Болей за ўсё нашых пасля Польшчы працуе ў Італіі — болей за 4 тыс. чалавек знайшлі там працу.

У ЗША сітуацыя падобная: большасць з тых, хто атрымлівае права на знаходжанне ў краіне, звычайна робяць гэта праз сямейныя сувязі. Толькі каля 200 беларусаў у 2011 годзе атрымалі права на пастаяннае знаходжанне ў Амерыцы дзякуючы новай працы. Яшчэ 356 беларусаў у гэты год атрымалі ў ЗША статус уцекача.

Агулам у Амерыцы прытулку просяць штогод каля ста беларусаў (у 2011 годзе — толькі 66). Гэта ў дзесяць разоў меней за колькасць беларусаў, якія прасілі прытулку з ЗША дзесяць гадоў таму. Але шанцы атрымаць прытулак усё гэтаксама высокія. Дакладна іх назваць цяжка, але колькасць тых, хто просіць прытулку, прыкладна ў два разы меншая за колькасць тых, хто яго атрымлівае ў наступныя гады.

З Беларусі ў ЗША з’ехаў цэлы горад

А вось грамадзянства ў Амерыцы атрымліваюць нашмат болей людзей за тых, хто прыязджае і надоўга застаецца ў ЗША легальна. У 2011 болей за 1 800 беларусаў сталі грамадзянамі гэтай краіны. Гэта рэкордная лічба за апошняе дзесяцігоддзе. Хаця агулам амерыканцамі за двухтысячныя сталі болей за 15 тыс. беларусаў — гэта болей за насельніцтва такога раённага цэнтру як Ашмяны.

Што да Еўропы, то большасць беларусаў выбірае нямецкае грамадзянства. Эксперты не бяруцца тлумачыць прычыну, аднак звяртаюць увагу на неблагія ўмовы жыцця ў гэтай адной з самых заможных краін свету. Да прыкладу, даследчыкі Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў адзначаюць, што беларусы найперш жадалі б выехаць у Нямеччыну і ЗША (паводле апытання 2011 году гэтага хочуць болей за чвэрці беларусаў). Аналітыкі звязваюць гэта з добрым стаўленнем да мігрантаў у гэтых краінах і іхняй сацыяльнай палітыкай.

Аднак лічбы тых, хто атрымлівае грамадзянства ў ЕС пакуль мізэрныя. Сітуацыя можа рэзка памяняцца ўжо цягам наступных 5 гадоў, калі большасць цяперашніх уладальнікаў картаў паляка канчаткова ўладкуюцца ў Польшчы. Тады Беларусь недалічыцца не адных толькі Ашмянаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео