BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фільм «Жыве Беларусь!» прадстаўляе нашу краіну на міжнародным кінафестэвалі

20.03.2013
Фільм  «Жыве Беларусь!»  прадстаўляе нашу краіну на міжнародным кінафестэвалі
На найбуйнейшым міжнародным кінафестывалі Febiofest у Чэхіі кінастужка польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча«Жыве Беларусь!» будзе змагацца за галоўны прыз сярод 14 карцінаў.

Фільм паказалі 19 сакавіка ў Празе пры поўнай залі.

Кінастужка пабудаваная на рэальных падзеях. Яна апавядае пра змаганьне беларускае моладзі супраць дыктатуры. Гэта першы фільм па-беларуску, прэзентаваны на фэстывалі такога ўзроўню. У фільме зняліся рэпэр Вінсэнт, акторы Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандар Памідораў, польская акторка Караліна Грушка, перадае Радыё Свабода.

Галоўны герой фільма — рок-музыка Мірон, гурт якога трапляе ў «чорны спіс», а сам ён — у войска. Яго допісы ў інтэрнэт-блогу, дзе ён раскрывае цёмныя бакі жыцця ў казарме, выклікаюць «вэб-рэвалюцыю».

Прэм’ерны паказ адбыўся на 65-ым Канскім кінафэстывалі ў межах кінакірмашу летась у траўні.

На прэм’еру прыехаў рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч, фільм прадстаўляў ён і суаўтар сцэнару Франак Вячорка, а таксама выканаўца галоўнай ролі Зміцер Папко (Вінцэнт).

«У нашай краіне наогул шмат сімпатыі да Беларусі, прынамсі да тае часткі беларусаў, якія імкнуцца думаць самастойна. У маім выпадку было гэтак жа, — сказаў Свабодзе Кшыштаф Лукашэвіч. — Я, як большасць палякаў з гэтак званых усходніх земляў, «крэсаў», маю беларускія карані. Лукашэвічы, мая сям’я, паходзяць з-пад Баранавіч. Падчас нашых сямейных сустрэчаў з нагоды святаў заўжды ўзнікалі размовы, каб паехаць у Беларусь, наведаць зямлю, дзе жылі нашы дзяды.

Але сама спроба зрабіць фільм пра Беларусь вынікае хутчэй з майго «праметэізму», які я ў сабе, відаць, маю. Мне падумалася, што ў дадзенай сытуацыі няма вялікіх магчымасцяў, каб беларусы самі зрабілі такі незалежны фільм пра саміх сябе, пра сваю рэчаіснасць, пра тое, што ім найбольш баліць у сваёй краіне. А хто можа дапамагчы беларусам, калі не мы, палякі, якія разумеюць іх сытуацыю найлепш за ўсіх, бо яшчэ не так даўно мы падобную сытуацыю адчувалі на сваёй скуры. Дык вось з гэтага і нарадзілася мая ідэя, каб заняцца беларускай тэмай. І тут прынагодна ў «Газеце Выборчай» з’явіўся рэпартаж пад загалоўкам «Як Франак Вячорка змагаўся ў беларускай арміі»...

Фільм «Жыве Беларусь!» — сярод 14 карцін, якія змагаюцца за галоўны прыз міжнароднага кінафестывалю Febiofest. Акрамя яго, за ўзнагароду спаборнічаюць «90 хвілінаў» (90 minutter) нарвескага рэжысёра Евы Сорхаўг, францускі фільм «Сястра» (L’enfant d’en haut), брытанскі «Развалены свет» (Broken) Руфуса Норыса, «Ціхі горад» (Silent City) галяндзка-бэльгійска-люксембурскай вытворчасці рэжысёркі Анны Трэс і шэраг іншых.

У склад журы ўваходзяць вядомыя ў сьвеце рэжысёры і акторы, а таксама аматары кіно. Пераможцы будуць аб’яўленыя 22 сакавіка.

Febiofest з’яўляецца найбуйнейшым міжнародным кінафэстывалем у Чэхіі, другім паводле прэстыжнасці пасля фестывалю ў Карлавых Варах. Фестываль паказвае шырокі спектар сучасных і рэтраспектыўных фільмаў з усяго свету. Фестываль быў заснаваны ў снежні 1993 году, сёлета ён адбываецца ў дваццаты раз. Спачатку фільмы будуць паказаныя ў Празе, а пасля ў іншых гарадах Чэхіі. Закончыцца фестываль 12 красавіка.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео