BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

7 новых беларускiх цэркваў ды касцелаў стануць гісторыка-культурнымi каштоўнасцямi

15.03.2013 Служба информации "ЕвроБеларуси"
7 новых беларускiх цэркваў ды касцелаў стануць гісторыка-культурнымi каштоўнасцямi
здымак pomniki.budzma.org
У вынiку працы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры 7 новых беларускiх цэркваў ды касцелаў стануць гісторыка-культурнымi каштоўнасцямi.

 Як паведамляе Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, "дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны будзе папаўняцца архітэктурнымі аб’ектамі, нашыя прапановы па якіх станоўча разгледжаны Навукова-метадычнай радай".

Гэта цэлае суквецце:
Царква Крыжаўздвіжанская. Перш. пал. 19 ст. з в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.
Царква Святога Іллі. Перш. пал. 19 ст. з в. Клепачы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.
Царква Раства Багародзіцы. Перш. пал. 19 ст. з в. Міжэвічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.
Царква Святога Георгія. Сяр. 19 ст. з в. Пасінічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.
Царква Святой Параскевы Пятніцы. Пач. 19 ст. з в. Старадзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.
Царква Святога Іллі. Перш. пал. 19 ст. з в. Сурынка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.
Касцёл Перамянення Панскага 1932 г. з в. Ваверка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.

Дадзеныя цэрквы размешчаны у паўднёва-ўсходняй частцы Слонімскага раёна. Узведзены практычна ў адзін храналагічны перыяд, з пачатку да сярэдзіны 19 ст. з дрэва.

Уяўляюць сабой храмы базілікальнага тыпу, аднанефавыя, падоўжана-восевай кампазіцыі, аднаапсідныя. У архітэктурным вобліку цэркваў спалучаецца народная традыцыя і рысы прафесійных архітэктурных стыляў – барока і каласіцызму. Унікальная архітэктура вышэйпералічаных цэркваў, знаходжанне іх практычна ў адной частцы Слонімскага р-на, удалая прывязка аб’ектаў да навакольных пабудоў і акаляючага ланшафту, што робіць іх архітэктурнымі дамінантамі гістарычных частак вясковых паселішчаў, у якіх яны пабудаваны.

Касцёл у в. Ваверка – прыклад міжваеннай архітэктуры на землях Заходняй Беларусі, у якой спалучалія рысы шматлікіх гістарычных архітэктурных стыляў, што прывяло да фарміравання сваеасаблівага, характэрнага для гэтага рэгіёну і перыяду архітэктурнага рамантызму, як у драўляным, так і ў мураваным дойлідстве.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео