BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тадэвуш Кандрусевіч: Чакаем сустрэчы з Папам на беларускай зямлі

14.03.2013
Тадэвуш Кандрусевіч: Чакаем сустрэчы з Папам на беларускай зямлі
Тадэвуш Кандрусевіч. Фота: svaboda.org
У сувязі з выбарам новага Пантыфіка Францішка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да духавенства і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

“Калі 11 лютага 2013 г. папа Бенэдыкт XVI аб’явіў аб сваім сыходзе з пасады наступніка святога апостала Пятра ў сувязі са станам здароўя і для дабра касцёла, то гэтае яго рашэнне было ўспрынята як грымоты з яснага неба”, - пачаў свой зварот арцыбіскуп.

“Пасля 40 дзён, 13 сакавіка, з балкона базылікі святога Пятра ў Ватыкане ўрачыста прагучалі словы: «Habemus Papam» — «Мы маем Папу», абвяшчаючы гораду і свету, што быў выбраны новы Пантыфік”, - напісана ў звароце, размешчаным на сайце каталіцкага касцёлу ў Беларусі.

“Папа Францішак нарадзіўся ў Аргенціне ў 1936 г., атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1969 г., біскупам стаў у 1992 г., кардыналам – у 2001 г. Асабіста я меў магчымасць спаткацца з ім некалькі разоў. Адзін са святароў архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс працаваў і далей працуе пробашчам у Ніжнім Ноўгарадзе, і адсюль маё знаёмства з новым Папам”,- распавёў Тадэвуш Кандрусевіч.

Ён адзначыў, што “Папа Францішак з’яўляецца першым Папам-езуітам, першым Папам з Лацiнскай Амерыкi і першым Папам, які абраў сабе такое імя”. “Ён прафесар тэалогіі, чалавек малітвы і вялікай пакоры, мужны абаронца традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў і сацыяльнай справядлівасці”, - апісаў новага Пантыфіка мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

“Католікі Беларусі з удзячнасцю Богу і надзеяй прынялі абранне новага Папы. Яны выказваюць яму сваю пашану і паслухмянасць, бачаць у ім добрага пастыра, які павядзе іх у новы час і будзе іх духоўна падтрымліваць. Мы чакаем сустрэчы з новаабраным Папам на беларускай зямлі”, - напісаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео