BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ірына Дубянецкая: У бліжэйшы час не варта чакаць папскага візіту ў Беларусь

14.03.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Ірына Дубянецкая: У бліжэйшы час не варта чакаць папскага візіту ў Беларусь
Новы Папа Рымскі Францішак праз сваё нееўрапейскае паходжанне зможа больш аб’ектыўна глядзець на адносіны з Маскоўскім патрыярхатам.

Такую думку у размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказала доктарка тэалогіі Ірына Дубянецкая.

“Пакуль што толькі зразумела, што новы Папа – асоба дастаткова яркая, выбітная. І безумоўна, ён паўплывае на каталіцкі касцёл у цэлым свеце. Гэты чалавек спалучае ў сабе езуіцкую адукаванасць (бо ён – філосаф, філолаг, багаслоў, былы выкладчык) з асабістай простасцю, добразычлівасцю і памкненнем да сацыяльнай справядлівасці”, - заўважыла Ірына Дубянецкая.

На ейную думку, цалкам магчыма, што пры новым пантыфіку касцёл будзе “не столькі рабіць спробы адказваць на выклікі свету, колькі імкнуцца весці, фармаваць гэты свет”

Наколькі новы Папа будзе ўважлівым да праблемаў Беларусі, пакуль сказаць цяжка, адзначыла эксперт: “Вельмі шмат будзе залежыць ад самой Беларусі, наколькі яна зможа сама прадставіць свае праблемы перад Папам”.

У любым выпадку, у бліжэйшы час чакаць папскага візіту ў нашу краіну, пакуль не выпадае, лічыць доктар тэалогіі.

Што тычыцца ўзаемаадносінаў з Рускай праваслаўнай царквой, то, як лічыць ірына Дубянецкая, у бліжэйшы час для каталіцкага касцёлу больш важным будзе пытанне дачыненняў з нехрысціянскімі рэлігіямі (напрыклад, ісламам), чым з іншымі хрысціянскімі канфесіямі.

Суразмоўца “ЕўраБеларусі” заўважыла, што два папярэднія Папы (Ян Павел II і Бенедыкт XVI) былі больш заклапочанымі адносінамі з Маскоўскім патрыярхатам. “Магчыма, Беларусі будзе і выгадней, што, як аргентынец, Францішак будзе меньш заклапочаны гэтымі адносінамі і зможа больша аб’ектыўна глядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі, калі яму гэта будзе прадстаўлена”, - сказала Ірына Дубянецкая.

Але ці варта чакаць, што змена Папы Рымскага можа хутка ды істотна паўплываць на пазіцыі і дзеянні касцёла ў нейкай аддаленай ад Рыма мясцовасці, такой, як Беларусь?

“Безумоўна, паколькі ў касцёле больш за мільярд вернікаў, гэта вельмі вялікая стурктура, якая мае свае законы і накатаныя шляхі, свае унутраныя рытмы, - прызнала Ірына Дубянецкая. – Але агульныя кірункi царквы задае, канешне, пантыфік. Ягоная асоба мае велізарны ўплыў на вернікаў: ад таго, наколькі Папа будзе шанаваны вернікамі, шмат у чым будзе залежыць іхняе стаўленнне да свайго ўдзелу ў царкоўных справах”.

Практычны ўплыў Папы шмат у чым будзе залежыць ад ступені актыўнасці ягонай палітыкі. “Калі Папа абвяшчае Ватыканскі сабор, як гэта апошні раз было ў 1960-я гады, то гэта можа цалкам перавярнуць накірунак руху царквы”, - прывяла прыклад Ірына Дубянецкая.

Яна падкрэсліла, што больш дакладна казаць пра палітычнае ўздзеянне Францішка можна будзе толькі пасля таго, як пройдуць першыя месяцы ягонага кіравання касцёлам. “Трэба пабачыць першыя дакументы, якія ён будзе выдаваць, паглядзець, у якім багаслоўскім кірунку ён мысліць, якім будзе ягонае дагматычнае багаслоўе, сацыяльнае багаслоўе, багаслоўе развіцця царквы”, - патлумачыла эксперт.

“Пакуль можна сказаць адзінае: радыкалам ён не будзе, не будзе рабіць нейкія ліберальныя сацыяльныя змены. У яго вельмі цвёрдыя прынцыпы адносна маральнасці”, - адзначыла Ірына Дубянецкая.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео