BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Антон Астаповiч вырашыў нагадаць пра закон Мітрапаліту Філарэту праз пракуратуру

13.03.2013 Служба информации "ЕвроБеларуси"
Антон Астаповiч вырашыў нагадаць пра закон Мітрапаліту Філарэту праз пракуратуру
Грамадскi дзеяч патрабуе правесці праверку і даць прававую адзнаку дзеянням Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта які не прадставіў адказ на зварот яго грамадскага аб’яднання.

 Як распавядае Антон Астаповiч на старонке грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” (ГА БДТАПГК), сучасная вуліца Вызвалення ў г. Мінску, на якой знаходзіцца быдынак Мінскай епархіі, да савецкага перыяду мела назву Васкрасенская, па размешчанню на гэтай вуліцы, у Ракаўскім прадмесці, царквы Уваскрашэння Хрыстова. Месца размешчання царквы – цотны бок сучаснай вуліцы Вызвалення, паміж будынкамі №№ 6; 8. Царква Уваскрашэння Хрыстова, ці як найчасцей яе называлі гараджане, Васкрасенская царква, мела даўнюю гісторыю, што падцвярджаецца шматлікімі архіўнымі дакументамі і пазначэннем царквы на планах горада пачынаючы з кан. 18 ст.

"У сувязі з тым, што тэрыторыя, дзе размяшчалася царква, знаходзіцца ў землекарыстанні Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы мы прапанавалі правесці добраўпарадкаванне вышэйназванай тэрыторыі з пазначэннем на мясцовасці контураў перыметру сцен царквы Ўваскрашэння Хрыстова", - распавеў Антон Астаповiч. Пры гэтым спецыялістамі Архітэктурнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры праведзены аналіз шэрагу крыніц і бібліяграфіі, на падставе якога лакалізована месцазнаходжання Васкрасенскай царквы і зроблена яго прывязка да сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі, у выніку чаго зроблена выснова аб мажлівасці пазначэння на мясцовасці контураў плану царквы. І была неадназначна сфармулявана прапанова сваімі сіламі распрацаваць навукова-праектную дакументацыю на дадзены від прац на валанцёрскай аснове.

"Але праходзіць час, парушаюцца ўсе нарматыўныя тэрміны, а, як сказаў Маркес, палкоўніку ніхто не піша. Таму становіцца цікава, а чым кіруецца нашая праваслаўная царква ў сваім не ва ўласна царкоўным жыцці, а ў сваіх ўзаемаадносінах з навакольным светам. Не ў пустэльні ж яна жыве, а ў краіне, у дзяржаве, у Рэспубліке Беларусь. Чым кіруецца? Законамі, канонамі ці паняціямі? На маю ўласную думку ўсе павінны законамі кіравацца. Таму і вырашана было нагадаць пра закон Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкааму, Экзарху ўсёй Беларусі Філарэту, дзеля чаго накіраваны зварот у пракуратуру г. Мінска с просьбай:
1. Правесці праверку і даць прававую адзнаку дзеянням Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Экзарха ўсёй Беларусі, які не прадставіў адказ на зварот грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” (ГА БДТАПГК).
2. Прызнаць неправамернымі і ўціскаючымі правы ГА БДТАПГК на атрыманне інфармацыі, а таксама парушаючымі заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў дзеянні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Экзарха ўсёй Беларусі, які не прадставіў адказ на наш зварот.
3. Абавязаць Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Экзарха ўсёй Беларусі у парадку аднаўлення праў грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, прадугледжаных заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў, прадставіць вышэйназванай юрыдычнай асобе адказ на зварот.
4. У адпаведнасці з п. 7 ч. 2 арт. 3.30, арт. 10.2 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Экзарха ўсёй Беларусі", - паведамiў Антон Астаповiч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео