BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вядомую спартcменку з інваліднасцю не прапусцілі ў начны клуб

12.03.2013
Вядомую спартcменку з інваліднасцю не прапусцілі ў начны клуб
Людміла Ваўчок. Фота: ctv.by
Вадомую спартсменку-паралімпійца Людмілу Ваўчок з-за інваліднага вазка не пусцілі ў начны клуб “Тытан” у Мінску.

“У ноч на восьмага сакавіка прыехалі ўчатырох да клуба “Тытан”. Загадзя зарэзервавалі столік. Хацелі, як кажуць, замачыць маю бронзу чэмпіянату Еўропы [па лыжных гонках], адзначыць Дзень народзінаў сяброўкі. Але ахова нас не прапусціла нават на ганак”, ― распавяла Людміла Ваўчок у размове з “Еўрарадыё”.

“Сказалі: “У нас там другі паверх, для вас не прадугледжана, можа ўтварыцца аварыйная абстаноўка, ― працягнула расповед спартсменка. ― Спачатку сам ахоўнік мяне не пусціў, потым паклікаў свайго начальніка. І ― ад варот паварот, культурна адшылі. Мы проста развярнуліся і сышлі. Вечар быў сапсаваны. Таму пазаўчора літаральна паехала я ў “Тытан” і зрабіла запіс у кнізе скаргаў і прапановаў”.

“Я хаджу па такіх месцах рэдка. І такога ніколі раней не было. У Лондане пасля п’едэсталу пайшлі на дыскатэку, і ўсё было цудоўна. Там наадварот людзі з абмежаванымі здольнасцямі выходзяць у людзі, і не баяцца, і не саромеюцца, настрой свой добры паказваюць. А ў нас у гэтым плане праблемы глабальныя”, - канстатавала Людміла Ваўчок.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео