BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналістам пагражалі расправай за відэа і фота

10.03.2013
Журналістам пагражалі расправай за відэа і фота
Гэта рабілі невядомыя расейскамоўныя людзі, якія збеглі, калі прыехала паліцыя.

У Вільні ў суботу пахавалі Рамана Вайніцкага, намесніка дырэктара Віленскай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, прэзідэнта Асацыяцыі беларускіх грамадскіх арганізацыяў Літвы, кіраўніка клуба "Сябрына", віцэ-старшыню Рады нацыянальных супольнасцяў Літвы пры Міністэрстве культуры.

Ушанаваць яго памяць прыехалі беларусы з усёй Літвы, на цырымоніі сабралася каля сотні чалавек розных нацыянальнасцяў, грамадскіх дзеячоў, палітыкаў, афіцыйных асобаў, беларускіх дыпламатаў разам з амбасадарам Беларусі ў Літве У. Дражыным. Пахаванне было арганізаванае пышна, з ганаровай вартай ля труны і з кранальнай цеплынёй: сярод мноства кветак і вянкоў стаялі развітальныя паштоўкі, зробленыя вучнямі гімназіі, са словамі падзякі і смутку.

Рамана Вайніцкага ў Вільні згадваюць як дзеяча, які не падтрымліваў ні рэжым у Беларусі, ні быў супраціў рэжыму, які імкнуўся аб’яднаць і прымірыць беларусаў Літвы незалежна ад іх палітычных поглядаў, як добрага і ветлівага да ўсіх чалавека. 

Усе цяпер прыгадваюць ягоныя словы як напамін, што найважнейшыя не ўласныя амбіцыі, а любоў да Беларусі: "Нас шмат, але Беларусь у нас адна, так што нам няма чаго дзяліць".

Цяпер, калі на пахаванне сабраліся з усёй Літвы беларускія актывісты самых розных поглядаў, якія даўно не бачыліся і не размаўлялі адзін з адным, яны сумна паўтаралі: "Вось спадар Раман і сабраў нас усіх разам".

Журналісты беларускіх незалежных СМІ, акрэдытаваныя для працы ў Літве МЗС ЛР, аднак, не змаглі рабіць відэа- і фотаздымкі ў часе разьвітаньня з адным з лідараў беларускай дыяспары ў Літве.

Выконваць прафесійную працу ў грамадскім месцы журналістам не далі невядомыя расейскамоўныя мужчыны, якія абражалі журналістаў радыё "Свабода" і ТВ "Белсат" з ужываньнем нецэнзурных словаў і пагражалі ім фізічнай расправай, паводзілі сябе агрэсіўна і заяўлялі, калі перакласці іх словы, што "ў іншай краіне з такімі журналістамі яшчэ не так распраўляюцца" і там яны "атрымоўваюць ад каго трэба як мае быць".

Невядомыя не прадставіліся, але пабачыўшы дакументы аб акрэдытацыі журналістаў у Літве, заявілі, што гавораць нібыта ад імя сям’і. 

Раней старэйшы сын Рамана Вайніцкага прасіў не здымаць толькі ў зале, не патлумачыўшы прычынаў, але, ведаючы, што забараніць здымаць у грамадскім месцы нельга, быў не супраць здымкі на вуліцы і ў фае пахавальнага бюро.

Сын загіблага сказаў, што не мае нічога супраць асобаў журналістаў, якія працуюць для радыё "Свабода" і ТВ "Белсат" у Літве. Пазьней невядомыя выклікалі яго і прымусілі пры іх заявіць, што сям’я забараняе ўсе фота- і відэаздымкі ў часе пахавання.

Аператар ТВ "Белсат" Здзіславас Вайцяхоўскіс адышоў з камерай прыкладна на сотню метраў ад выхаду з Пахавальнага бюро і падрыхтаваўся здымаць, як будуць выносіць труну і як будуць выходзіць людзі.

Прайшлі беларускія дыпламаты, актывісты пачалі выносіць вянкі.

Як толькі з залы пачалі выходзіць людзі, іншыя невядомыя расейскамоўныя маладыя мужчыны падбеглі да камеры, закрылі рукой аб’ектыў і запатрабавалі сысці.

Двое невядомых не прадставіліся, адзін з іх размаўляў абразліва і агрэсіўна, з нецэнзурнымі словамі, другі трымаўся ветліва. Яны не патлумачылі прычыны, чаму яны замінаюць працы журналістаў, акрэдытаваных у гэтай краіне, выконваць сваю прафесійную працу ў грамадскім месцы і здзекліва параілі зьвярнуцца ў паліцыю.

Як толькі адзін з журналістаў патэлефанаваў у паліцыю, і невядомыя пачулі, што паліцыя зараз прыедзе, яны ўцяклі.

Віленскі камісарыят паліцыі зафіксаваў скаргу журналістаў Тацяны Поклад і Здзіславаса Вайцяхоўскіса, грамадзянаў Літвы, акрэдытаваных МЗС ЛР для працы ў гэтай краіне. Да заявы аб перашкодах і пагрозах журналістам незалежных беларускіх СМІ, акрэдытаваных ў Літве, будуць дададзеныя і відэа і гукавыя запісы невядомых і іх пагрозаў журналістам.

Рамана Вайнiцкага знайшлi забiтым 6 сакавiка. Літоўская паліцыя праводзіць расследаванне забойства. Жорсткае забойства шакавала многіх у Літве і Беларусі, выказваюцца мноства версіяў. Літоўскі парламэнтар Арвідас Анушаўскас, чалец Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Сойму Літвы раней адзначыў, што лідар беларускай дыяспары, які імкнуўся ня ўцягваць беларусаў у акцыі пратэстаў нацыянальных мяншыняў у Літве супраць літоўскіх законаў, мог замінаць Расеі ў яе спробах аб’яднаць нацыянальныя супольнасці супраць літоўскай дзяржавы. Большасьць блізкіх да Вайніцкага людзей заявілі, што перад смерцю Вайніцкі скардзіўся на пагрозы і быў амаль у паніцы, паведамляе «Радыё Свабода».

Старшыня саюзу беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова заявіла, што, на яе думку, Вайніцкага забіла беларуская апазіцыя. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео