BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Супраць міліцыянтаў з Ліды завялі крымінальную справу за здзекі з затрыманых

06.03.2013
Супраць міліцыянтаў з Ліды завялі крымінальную справу за здзекі з затрыманых
Па факце незаконных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да жыхароў Ліды Івана і Багдана Шкурко заведзена крымінальная справа. Па справе праходзяць пяць міліцыянтаў.

Супраць іх заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу “перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненыя асобай, якая займае адказнае становішча, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы, а таксама наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных ёй па службе, спалучанае з гвалтам, пакутай ці абразай пацярпелага альбо ужываннем зброі або спецыяльных сродкаў”, піша Радыё Свабода.

У справе праходзяць: рапаршчык Віталь Александровіч, прапаршчык Аляксей Скапец, прапаршчык Аляксей Багдзевіч, старшы сяржант Аляксей Строк, сяржант Андрэй Талайка.

У ноч на 18 лістапада 2012 году Іван і Багдан Шкурко адпачывалі ў дыска-бары «Праспект» у Лідзе на праспекце Перамогі. Паводле версіі братоў Шкурко, міліцыянты патрульна-паставой службы, якіх выклікаў адміністратар бару, пачалі іх беспрычынна збіваць. Багдану Шкурко пырснулі ў твар пярцовым газам, а з Іванам, які паспрабаваў дапамагчы брату, абышліся яшчэ больш жорстка — як казаў Іван Шкурко, міліцыянты адвезлі яго на пустку, дзе памачыліся на галаву. Калі гэтая гісторыя стала вядомая грамадскасці, з ініцыятывы раённай міліцыі на Івана Шкурко ў Следчым камітэце завялі крымінальную справу паводле абвінавачання ў супраціве дзеянням міліцыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео