BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сямён Шапіра пахваліўся, што гэта ён загадаў звольніць гісторыка Андрэя Чэрнякевіча

05.03.2013
Сямён Шапіра пахваліўся, што гэта ён загадаў звольніць гісторыка Андрэя Чэрнякевіча
Старшыня Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра падчас сустрэчы з супрацоўнікамі мясцовага ўніверсітэту 4 сакавіка заявіў, што ён асабіста аддаў загад звольніць выкладчыка гісторыі Андрэя Чэрнякевіча.

У панядзелак міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прэзентаваў калектыву Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта новапрызначанага рэктара Андрэя Караля, паведмаляе Белсат. На паседжанні прысутнічалі гродзенскія чыноўнікі з абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі. Пасля Маскевіча ўзяў слова старшыня абласнога выканаўчага камітэту Сямён Шапіра. “Наконт Чарнякевіча прымаў загад я асабіста”, – раскрыў таямніцу звальнення гісторыка і дацэнта ГрДУ Сямён Шапіра.

У сваім выступленні ён пахваліў універсітэт за тэхналагічныя дасягненні і раскрытыкаваў за промахі ў ідэалагічнай працы. Пра гэта “Белсату” распавяла адна з прысутных на сустрэчы ў ГрДУ.“Напісалі падручнік і надрукавалі за мяжою. За чые грошы? – выступаў галоўны чыноўнік Гродзеншчыны. – Не, каб да мяне прыйсці і пагаварыць!”.

Шапіра ўпікнуў былога рэктара Яўгена Роўбу, што той марудзіў са звальненнем Андрэя Чарнякевіча быццам праз сваё знаёмства з бацькам гісторыка, які таксама працаваў у купалаўскім універсітэце. Старшыня аблвыканкаму прызнаўся, што ён уласнаручна даў загад звольніць аднаго з аўтараў падручніка “Гродназнаўства” Андрэя Чарнякевіча.

Сямён Шапіра таксама падзяліўся з прысутнымі, што рэгулярна чытае зводкі КДБ і ведае ўсё: “Ва ўніверсітэце 16 чалавек, які заклікаюць звергнуць уладу”. Гэтыя неназваныя ненадзейныя элементы не проста заклікаюць зрынуць уладу, але яшчэ і... ездзяць на роварах і пляскаюць у ладкі.

Дарэчы ў мясцовых газетах - "Гродзенская праўда", "Вячэрні Гродна", "Перспектыва" - , а таксама на афіцыйным сайце ГрДзУ пра падзею не напісана ні слова.

Скандал з падручнікам “Гродназнаўства” разгарэўся летась у верасні, калі з фармулёўкаю “за парушэнне працоўнай дысцыпліны” з ГрДУ звольнілі аднаго з аўтараў – Андрэя Чарнякевіча. За 2 дні да звальнення выкладчыка тэрмінова выклікаў да сябе загадчык цэнтру кадравай і прававой работы ўніверсітэту. Падчас размовы ў кабінеце прысутнічалі загадчык аддзелу бяспекі ўніверсітэту і працаўнік КДБ. Галоўнаю тэмай размовы быў падручнік “Гродназнаўства”.

Аднавіцца на працы Андрэю Чарнякевічу не ўдалося нават праз суд. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео