BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мiнску ўручылi прэмію імя Ежы Гедройца

02.03.2013
У Мiнску ўручылi прэмію імя Ежы Гедройца
Лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца стаў Уладзімір Някляеў. Ен атрымаў 10 тысяч еўра.

У першы дзень вясны, напярэдадні сусветнага дня пісьменніка, у мінскім гатэлі Crowne Plaza адбылася цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Вялікая зала гатэлю была поўная людзей, паведамляе Naviny.by

У свет выйшла, бадай, уся літаратурная і калялітаратурная эліта Беларусі. Паміж шэрагамі хадзілі, трапляючы ў фотааб’ектывы шматлікіх фатографаў, Генадзь Бураўкін і Сяргей Законнікаў, Уладзімір Арлоў і Адам Глобус, Леанід Дранько-Майсюк іЭдуард Акулін... 

Для журналістаў сёння ўнікальная магчымасць — сустрэць у адной залі такую колькасць розных літаратараў. Убачыць на адной пляцоўцы Някляева і Глобуса — ужо толькі дзеля гэтага варта заснаваць літаратурную прэмію”, — зазначыў вядучы цырымоніі Андрэй Хадановіч

Нядаўна перавыбраны старшыня ПЭН-цэнтру распачаў урачыстасць: “Дзякуй усім прысутным, што не засталіся абыякавымі да беларускай літаратуры і да беларуска-польскіх стасункаў, што праявіліся ў міжнароднай літарутнай прэміі імя Ежы Гедройца”. Хадановіч падзякаваў журналістам, блогерам і іншым неабыякавым, якія абмяркоўвалі, зласлівілі, жартавалі з намінантаў і арганізатараў прэміі, падаграючы да яе інтарэс і цікавасць, рухаючы гэту падзею наперад. 

Я бачу, што з нашых шасці шортлісцераў тут прысутнічае пяць чалавек”, — адзначыў ён і перадаў слова паслу Польшчы ў Беларусі Лешаку Шарэпку . 

Ён паабяцаў майстрам пяра ды іншым прысутным “крышку афіцыёзу”, распавёўшы, што “дата для правядзення цырымоніі ўганаравання лаўрэата прэміі Гедройца выбраная невыпадкова. Пачынаючы з 1984 году ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка”. Пасля ён зазначыў, што “прэмія паступова набывае прэстыж і спрыяе папулярызацыі беларускай прозы. Мы спадзяемся, што яна стане рэгулярнай і важнай падзеяй у літаратурным календары Беларусі”. 

Шарэпка выказаў спадзеў, “што прэмія займее падтрымку з боку беларускіх уладаў”, чым выклікаў смех у залі. 

Хадановіч выказаў спадзеў, што “улады пачулі запрашэнне пана амбасадара”, і запрасіў на імправізаваную сцэну акцёраў Купалаўскага тэатра Паўла Харланчука і Ганну Хітрык, якія агучылі ўрыўкі з кніг, што ўвайшлі ў шорт-ліст прэміі Гедройца. Пасля эмацыйнага чытання беларускай прозы, якое мала каго пакінула раўнадушным, Хадановіч даў слова тым, хто “сёлета прачытаў 43 кнігі, гэта ў два разы болей, чым летась”. 

Літаратуразнаўца і крытык Ганна Кісліцына сказала, што яны з філосафам Валянцінам Акудовічам “марылі тут патанчыць пакуль музыка гучала”. А Акудовіч, як звычайна, пацешыў публіку: “І вось Адам Глобус, які стварыў сваю імперыю, дзе ён сам імператар, які заснаваў уласную прэмію “Залатая літара”, лаўрэаты якой атрымліваюць па 111 еўра, стаіць і думае: дадуць ці не дадуць. Пачакай трошку і даведаешся!”. Пасля таго, як Кісліцына караценька прадставіла “песняра мікрагі” Альгерда Бахарэвіча, які раней быў “проста Алегам”, Акудовіч пачаў прадстаўляць Уладзіміра Някляева, якога “аднолькава любяць і Бог, і д’ябл, і я”. “У апошнія гады Някляеў пачаў пісаць прозу. Відавочна, Някляеў-празаік не раўня Някляеўву-паэту. Прабачце, але гэта і каню бачна”, — рэзюмаваў філосаў. 

Нагадаем імёны пісьменнікаў, кнігі якіх выйшлі ў 2012 годзе і ўвайшлі ў шорт-ліст прэміі. Гэта Сяргей Балахонаў з кнігай “Зямля пад крыламі Фенікса” (выдавецтва “Логвінаў”), Альгерд Бахарэвіч са зборнікам “Гамбургскі рахунак Бахарэвіча”(выдавецтва “Логвінаў”/“Радыё Свабода”), Адам Глобус са зборнікам ў каторы раз перавыдадзеных і новых твораў “Сказы” (выдавецтва “Харвест”), Уладзімір Някляеў з мінскім раманам “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (выдавецтва “Паперус”), Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” (рэдакцыя газеты "Звязда") ды Юры Станкевіч з раманам “Шал”(выдавецтва “Галіяфы”). 

Трэцюю прэмію Ежы Гедройца атрымаў Адам Глобус, які заўважыў: “Дзякуй усім. Я вельмі ўсцешаны, што нават мой сціплы талент мае столькі прыхільнікаў, як я бачу тут”. 

Другую прэмію
 прыжурылі ў другі раз запар гамбургскаму госцю Альгерду Бахарэвічу. “Я не буду нічога казаць”, — сказаў Бахарэвіч і дадаў, што яму “цікава, хто атрымае прэмію”. 

Лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца стаў Уладзімір Някляеў. Пасля бурных авацый публікі ён адразу сказаў: “Зараз грошы жонцы аддам, — і працягнуў у жартоўнай манеры. — Я лічу, што ў нас вельмі прафесійнае, вельмі прынцыповае, вельмі аб’ектыўнае журы. Я нават прабачаю Акудовічу таго каня, які ўсё разумее”. 

Някляеў-паэт у каторы раз перамог у пісьменніку празаіка і ён прачытаў верш “Апошні паэт”. “У нашай беларускай кнізе не стае цікавых, намі самімі напісаных старонак. Таму на кожны новы тэкст, напісаны па-беларуску, я гляджу як на тую старонку, з якой у свеце можа пачацца чытанне кнігі пад назвай Беларусь. Насуперак прышлым і сваім, якія завіхаюцца, каб у нас нічога беларускага не засталося, я малю Бога і веру ў ягону дапамогу. Я маю досвед: усё, што робіць для нас Бог, гэта тое, што робім мы самі. Я ўдзячны ўсім, хто робіць усё для здзяйснення нашай беларускай надзеі. Шчырае вам маё дзякуй!” 

У нас класная беларуская літаратура з класнымі беларускімі аўтарамі”, — узрушана выгукае Хадановіч. “І гэта — праўда!” — эмацыйна падцвярджае Някляеў. Гэта і стала моцнай кропкай цырымоніі ўганаравання аўтара менскага раману. 

Нагадаем, што прэмію заснавалі Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і польска-беларускае прадпрыемтсва ЗАТ “Сомбелбанк”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео