BE RU EN
rss facebook twitter

Гісторык негісторыку хто?

27.02.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Гісторык негісторыку хто?
Чым сучасная гістарычная навука можа дапамагчы навукоўцам-гуманітарыям іншага профілю альбо грамадскім ці палітычным дзеячам сучаснасці?

Адказ на гэтае ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі публічнай дыскусіі «Гісторыя Гісторыкаў» і пазагістарычная практыка: як магчыма прафесійнае гісторыяпісанне сёння?», якая прайшла ў межах Лятучага ўніверсітэта 26 лютага ў Мінску.

Напачатку адзін з мадэратараў дыскусіі, гісторык Марына Сакалова прапанавала ўдзельнікам-негісторыкам распавесці пра свае прэтэнзіі, патрабаванні і пытанні да сучасных беларускіх гісторыкаў. Яна адзначыла, што пра крызіс у гістарычнай навуцы стала прынятым казаць яшчэ з канца XIX стагоддзя. Аднак самі гісторыкі ніякага крызісу ў сваёй штодзённай працы не адчуваюць.

У адказ на прапанову палітолаг Андрэй Казакевіч заўважыў, што вельмі часта гісторыкі абмяжоўваюцца выкладаннем пэўных фактаў у пэўнай храналагічнай паслядоўнасці, не дадаючы да іх пэўнага аналізу, тлумачэнняў больш высокага парадку.

Працягваючы гэтую думку, філосаф Ігар Бабкоў абвінаваціў гісторыкаў у пэўнай наіўнасці. Ён нагадаў, што ў свой час Генадзь Сагановіч запачаткаваў традыцыю пэўнага аб’ектывізму у гістарычнай навуцы, калі адмовіўся ад міфабудавання “а-ля Мікола Ермаловіч”, а пачаў арыентавацца на “кандовую” нямецкую тэхналогію апісання фактаў. Аднак да канца 90-х гадоў аб’ектывісцкая парадыгма вычарпала сябе. З аднаго боку, аб’ектывісты зразумелі, што ўсё тое, што яны дагэтуль успрымалі, як факты, патрапляючы ў рамку культуры, набываюць адценні ідэалагічнасці і ўсяго, чаго гісторык-аб’ектывіст так імкнуўся пазбегнуць у сваёй дзейнасці.

Ці такое ўнікальнае жыццьё Еўфрасіні Полацкай?

Філосаф Таццяна Шчытцова пацікавілася, ці былі спробы ў асяроддзі гісторыкаў знайсці адказы на постмадэрнісцкую крытыку ідэі аб’ектыўнасці. Бо, калі аб’ектыўных фактаў не існуе, то губляецца сэнс гістарычнай навукі, якая дэкларуе імкненне да аб’ектыўнасці.

У гэтай сувязі філосаф папрасіла прысутных гісторыкаў адказаць на пытанне, як ім удаецца праходзіць паміж Сцылай наіўнай веры ў існаванне абсалютна аб’ектыўных фактаў і Харыбдай, якая цьвердзіць, што аб’ектыўнасьць у прынцыпе – немагчымая.

Тэолаг Ірына Дубянецкая нагадала, што ўсе гуманітарныя навукі так ці інакш пакліканыя адказваць на важныя філасофскія пытанні “Хто мы такія?” “Адкуль і чаму мы з’явіліся?”. Таму ад гісторыкаў вельмі хацелася пачуць не проста  выкладання фактаў, але пэўных прычынна-выніковых мадэляў, схемаў, якія б спрабавалі тлумачыць, як усё працуе. На жаль, канстатавала яна, гісторыкі не адказваюць на такія важныя для грамадства пытанні.

Да таго, працягнула Ірына Дубянецкая, рапавядаючы нам беларускую гісторыю, навукоўцы падаюць яе, як нешта ўнікальнае, існуючае па-за кантэкстам працэсаў, якія праходзілі дзесьці ў іншых месцах і ў іншыя часы. У якасці прыклада Ігар Бабкоў прывёў жыццяпіс Еўфрасіні Полацкай, заўважыўшы, што можна сустрэць безліч падобных жыццёвых гісторый у розных краінах позневізантыйскага перыяду.

Мыццё ног у акіяне фактаў

З боку гісторыкаў пытанні і закіды старонніх навукоўцаў даволі ўдала пракаментаваў Андрэй Кіштымаў. Ён нагадаў, што беларуская гістарыяграфія – абсалютная маладая з’ява. У той самы час усе заходнія гістарыяграфіі, з якімі прынята параўноўваць гістраыяграфію беларускую, маюць сваю класіку. “А мы не маем сваёй гістарычнай класікі”, - падкрэсліў гісторык. Таму вельмі цяжка ўсур’ёз казаць пра нейкія паслякласічныя падыходы.

Захпаленне ж апісаннямі фактаў, на думку Андрэя Кіштымава, тлумачыцца таксама проста. “Бо, калі мы кажам пра нейкае ўяўнае мора фактаў, то мы ў гэтым моры максімум сядзім на беразе і ножкі мыем”, - возбразна апісаў сітуацыю гісторык.

Па выніках дыскусіі Марына Сакалова заўважыла, што праблемы, якія паставілі перад гісторыкамі прадстаўнікі іншых гуманітарных навук, наўрад ці матывуюць іх нешта істотна змяніць у сваёй дзейнасці.

Разам з тым, гэта не азначае, што перад айчыннай гістарычнай навукай няма аніякіх выклікаў. Бо, як адзначыў, Ігар Бабкоў, беларускай гістарыяграфіі трэба заваёўваць больш моцныя пазіцыі на рэгіянальным узроўні і рабіцца заўважнай на ўзроўні глабальным. 

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.