BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Апублікаваны фрагмент рэканструкцыі беларускага катынскага спісу

26.02.2013
Апублікаваны фрагмент рэканструкцыі беларускага катынскага спісу
Цэнтр Польска-расійскага дыялогу і паразумення апублікаваў фрагмент рэканструкцыі беларускага катынскага спісу.

Ён складаецца з 98 прозвішчаў грамадзянаў Польшчы, закатаваных у 1940 годзе савецкімі ўладамі на тэрыторыі Беларусі, піша Наша Ніва.

Спіс паўстаў у выніку параўнання спісаў польскіх грамадзян, якія загінулі на тэрыторыі былых паўночна-ўсходніх ваяводстваў Польшчы, з запісамі прозвішчаў асоб, якіх перавозілі ў мінскую турму канвойнымі войскамі НКУС СССР.

Спіс 15-й брыгады войск НКУС быў прадстаўлены Расійскім дзяржаўным ваенным архівам. Польскія грамадзяне з гэтага канвою былі за невялікімі выключэннямі завезеныя ў мінскую турму з сакавіка па ліпень 1940 года.

У гэты самы час войскі НКУС СССР выконвалі загад савецкага кіраўніцтва аб зьнішчэньні польскіх грамадзян, якія былі інтэрнаваныя ў лягерах ваеннапалонных у Казельску, Старабельску і Асташкаве, а таксама ў турмах Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.

Цэнтр Польска-расійскага дыялогу падкрэслівае, што адсутнасць далейшых звестак пра асоб з гэтага спісу пацвярджае, што яны былі забітыя.

З фрагментам спісу можна азнаёміцца па наступнай спасылцы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео