BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Свабоды асацыяцыяў у 2012 годзе ў Беларусі больш не стала

25.02.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Свабоды асацыяцыяў у 2012 годзе ў Беларусі больш не стала
Асамблея НДА і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend выпусцілі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамерцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2012 год.

 У публікацыі адлюстраваныя найбольш важныя тэндэнцыі і падзеі, зьвязаныя з прававымі ўмовамі дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў і іншых формаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. З тэкстам агляду ды аналізам рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў у 2012 годзе можна азнаемiцца тут.

Стваральнікі агляду адрасуюць яго як беларускай грамадзкасьці, так і міжнародным зацікаўленым суб’ектам – правабарончым арганізацыям і міжнародным інстытуцыям па абароне правоў чалавека. У прыватнасьці, агляд будзе накіраваны спецыяльнаму дакладчыку ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклашу Харасці. паведамляе Lawtrend.

Выпуск падобнага кшталту гадавых аглядаў ажыцьцяўляецца з 2007 года. Сёлета аўтары агляду адзначылі, што магчымасьці для рэалізацыі свабоды асацыяцыяў у 2012 годзе ў Беларусі не пашырыліся. На ўзроўні прававога рэгуляваньня, нягледзячы на ўвядзенне асобных пазітыўных нормаў, не было зафіксавана значных зменаў, якія б палепшылі альбо пагоршылі становішча некамерцыйных арганізацыяў.

Тым не меньш, уладамі плануецца далейшае рэфармаванне заканадаўства аб грамадскіх аб'яднаннях ў 2013 годзе. Асаблівую ўвагу агляд зьвяртае на падрыхтоўку да прыняцця ўпершым чытаньні ў 2013 годзе зьменаў да закона “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”. У аглядзе адзначаецца, што распрацаваны законапраект зьмягчае некаторыя ўмовы для рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, аднак не мяняе сутнасці працэдуры рэгістрацыі на аснове дазвольнага прынцыпу, якая дае рэгістрацыйным органам магчымасьць адвольна выносіць адмовы ў рэгістрацыі, паведамляе .

На ўзроўні праваўжывальнай практыкі ў 2012 годзе захаваліся ранейшыя негатыўныя трэнды, пры гэтым іх інтэнсіўнасць не змянілася. Фіксуюцца прыклады адвольных адмоваў у рэгістрацыі аб’яднаньняў, а таксама перашкоды ва ўзгадненьні назваў установаў. Застаюцца і іншыя перашкоды для дзейнасьці, уключаючы пазбаўленьне памяшканьня для правядзення мерапрыемстваў альбо офісаў, звыклыя абмежаванні для прыцягнення фінансавання. Аднак пры гэтым нормы аб крымінальнай адказнасці за парушэнні парадку прыцягнення замежнай бязвыплатнай дапамогі, уведзеныя ў заканадаўства ў канцы 2011 года, не ўжываліся.

Асноўныя тэзы дакумента будуць прадстаўленыя ў ААН ў якасьці ацэнкі выкананьня Рэспублікай Беларусь рэкамендацыяў, адрасаваных Беларусі ў 2010 годзе ў часе Універсальнага перыядычнага агляду ААН (Universal Periodic Review). Нагадаем, што ў межах гэтай працэдуры ААН рэкамендавала Беларусі скасаваць крымінальную адказнасьць за дзенасьць незарэгістраваных арганізацыяў і прыняць іншыя захады па паляпшэньні прававых умоваў для дзейнасьці няўрадавых аб’яднаньняў. Наступны раўнд справаздачы па выкананьні правоў чалавека Беларусь у межах Універсальнага перыядычнага агляду Беларусь будзе праходзіць ў траўні 2015 года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео