BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэміяй «Рыцар году» уганараваная праваабаронца Раіса Михайлоўская

23.02.2013
Прэміяй «Рыцар году» уганараваная праваабаронца Раіса Михайлоўская
Личности
Фота: svaboda.org
Праваабаронца Раіса Міхайлоўская 22 лютага атрымала прэмію «Рыцар году» імя Юрыя Захаранкі, якую ўсталяваў грамадскі рух «Абаронцы Айчыны».

Раісу Міхайлоўскую, кіраўнічку «Беларускага дакументацыйнага цэнтру», адзначылі за «арганізацыю грамадскай абароны затрыманых і асуджаных з палітычных меркаванняў, а таксама за значны ўнёсак у захаванне гістарычнай і юрыдычнай спадчыны беларусаў», піша Радыё Свабода.

Згодна з традыцыяй ганаровую грамату «Рыцара году» Раісе Міхайлоўскай павінен быў уручаць мінулагодні намінант. Аднак зрабіць гэта было немагчыма. Апошні лаўрэат, былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч — за кратамі. І таму ганаровы абавязак узяла на сябе ягоная жонка — Марына Адамовіч. Яна назвала Раісу Міхайлоўскую «сапраўдным рыцарам у жаночым абліччы»:

«Рая — летапісец, Рая — захавальнік. Яна захоўвае для гісторыі, для будучай нашай Беларусі факты, якія шмат каму хацелася, каб растварыліся ў часе і прасторы. І я думаю, што яе праца дачакаецца свайго часу, бо нічога не бывае дарэмна. Гэта вельмі сціплая адзнака таго, што ёсць такі чалавек, як Раіса Міхайлоўская. Раечка — сапраўдны рыцар у жаночым абліччы».

Калі ж апошняй слова атрымала новая намінантка, дарэчы — першая жанчына за дзевяць гадоў існаваньня прэміі, яна казала пераважна не пра сябе. Раіса адзначыла найперш працу адвакатаў падчас судовых працэсаў Плошчы 2010 году. Яна згадала, што хоць гэтыя людзі і самі пацярпелі, але яны сваімі заявамі, сваімі паводзінамі, сваім майстэрствам падчас працэсаў зрабілі вельмі шмат для інфармавання грамадства. І, як лічыць намінантка, добрай справай было б выдаць кніжку з іхнімі выступамі на судовых працэсах. Такое выданне стала б «залатой кніжкай беларускай адвакатуры». 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео