BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павел Селін: “Не можа быць свабоднага тэлебачання ў несвабоднай краіне”

23.02.2013 Адар’я Гуштын, спецыяльна для "Еўрабеларусi"
Павел Селін: “Не можа быць свабоднага тэлебачання ў несвабоднай краіне”
Знакаміты тэлежурналіст на сустрэчы ў Мінску распавёў пра трэнды сучаснага тэлебачання, цэнзуру і фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў Расіі.

Прафесійнае жыццё Паўла Селіна непарыўна звязана з тэлеканалам НТВ. Прычым ён заспеў розныя перамены: ад ліберальнага і свабоднага тэлеканала да канала падпарадкаванага Крамлю.”Ідэолагі Крамля мэтанакіравана пераўтваралі НТВ з ліберальнага тэлеканала ў крымінальны. Цяпер як не ўключыш яго, паказваюць забойствы, перастрэлкі, бандыцкі перадзел, пракурорскія ці міліцэйскія разброкі. Час ад часу гэта разбаўляецца гісторыямі пра містычную Вангу ці прышэльцаў з іншай планеты, але агулам ствараецца ўражанне агульнага трэшу”, - адзначыў журналіст.

Паводле ягоных словах, адзіным тэлеканалам, які зараз захаваў незалежнасць і можа сабе дазволіць праўдзівыя палітычныя навіны, з’яўляецца “Дождь”. Аднак гэты тэлеканал уключаны ўсяго ў некалькі тэлевізійных пакетаў, збольшага яго праглядаюць у інтэрнэце. Паколькі ў Расіі толькі 20% насельніцтва ахоплена інтэрнэтам, канал не мае вялікай аўдыторыі. “Дождь” працуе ў складаных умовах, інтэрнэт могуць у любы момант заблакаваць, - кажа Селін. – Да таго ж, яны таксама мусяць ісці на кампраміс, яны не пра ўсё могуць сказаць, каб іх не выкінулі з эфіра”.

Эксперыментальны палігон

Паколькі Павел Селін некалькі год працаваў карэспандэнтам НТВ у Беларусі, ён добра ведае рэчаіснасць у нашай краіне:“Яшчэ раней я казаў сваім калегам, што ў Беларусі апрабоўваецца тое, што пасля будзе прымяняцца ў нас. Яны мне не верылі, але зараз ужо відавочна, што Беларусь стала своеасаблівым эксперыментальным палігонам, дзе парушаюцца правы чалавека, заціскаецца свабода слова. Усё гэта мы цяпер назіраем і ў нас. Калі б яшчэ некалькі год таму мне сказалі, што Дума прыме антымагніцкі закон супраць усынаўлення амерыканцамі рускіх дзяцей, я б ніколі ў гэта не паверыў. Ці калі б мне сказалі, што будзе прыняты закон супраць прапаганды гомасэксуалізму, я б таксама ў гэта не паверыў. Але зараз мы бачым усё гэтае цемрашальства. Урад ператварыўся ў ашалелы прынтар, які выпускае адзін за адным проста вар’яцкія законы”.

Цэнзура

Цэнзура на тэлебачанні працуе падобна, як і ў Беларусі. Гэта значыць, што журналісты павінны ўзгадняць не толькі тэму праграмы ці рэпартажа, але і ўсіх герояў. “Бывалі выпадкі, калі ўжо пасля адзнятай праграмы паступаў званок, што галоўнага героя трэба выразаць, не паказваць яго наогул. Што датычыцца праграм ці сюжэтаў пра Беларусь, тут было больш свабоды, бо працэсы адбываюцца па-за межамі Расіі, па меркаванні ідэолагаў крытыка была дапушчальнай, асабліва, калі гэта быў перыяд непаразумення паміж урадам Расіі і Беларусі”.

Напрыклад, перадачу “Последнее слова”, прысвечаную падзеям 19 снежня 2010 года ў Беларусі, дазволілі зняць без асаблівага ўмяшальніцтва ідэолагаў.

“Ніхто ў падрыхтоўку перадачы тады не ўмешваўся. Напэўна, таму, што гэта была не ўнутрырасійская тэма. Відавочна, падача падзеяў з Беларусі не хвалявала Крэмль так, як падзеі ўнутры Расіі. Хоць аднойчы, амаль перад закрыццём перадачы “НТВшники”, мы паспрабавалі ўявіць будучыню Расіі ды параўналі яе з цяперашняй Беларуссю. Сюжэт на гэту тэму “зарэзалі”.

Наогул цікаваць да Беларусі ў навінах расійскіх тэлеканалаў шмат у чым залежыць ад карэспандэнта, які працуе ў Мінску. “На “Первом канале” я бачыў заўсёды Дзмітрыя Наважылава пра вышыванне крыжыкам, бульбу, нейкія выцінанкі. Гэта палітыка ўладаў. На “РТР” час ад часу можа прайсці нешта крытычнае, але толькі тады, калі Пуцін з Лукашэнкам моцна сварацца. На “НТВ” ж сапраўды часта ўзгадваюць Беларусь, даволі шмат было сюжэтаў пра падзеі 19 снежня, валютны крызіс, суды, маўклівыя акцыі”, - кажа Селін.

Тэма пратэстаў

Агулам жа тэма пратэстных настрояў у Расіі была папулярная пэўны час таму, але зараз ліберальна настроеным грамадзянам хочацца атрымаць адказ на пытанне: “Што далей?”

“Людзі выходзілі на плошчу, таму што яны былі абураныя такімі буйнымі фальсіфікацыямі. Усе ведалі, што “Адзіная Расія” пераможа, але спадзяваліся, што ім прыпішуць меньшыя лічбы, што ў парламенце апынецца не тры, а 30 незалежных дэпутатаў. Але па факце ў Думе было толькі тры такіх дэпутаты, зараз засталося два, Гудкова пазбавілі пасады”.

Тэлебачанне, безумоўна, уплывае на настроі грамадства. Прапаганда Крамля гэта ўсведамляе, таму і з’явіўся праект Kontr TV як адказ “Дождю”.

“Ніякіх ілюзіяў у мяне на гэта конт не было, адразу было зразумела, што гэта прапагандысцкі праект Крамля. Ім займаецца пісьменнік і бізнэсовец Сяргей Мінаеў, даўні сябар Уладзіслава Суркова (намеснік старшыні ўрада РФ). Улічваючы сённяшнія ўмовы ў Беларусі і Расіі, складана прагназаваць аптымістычныя перспектывы для тэлебачання. Бо ў несвабоднай краіне немагчымае існаванне свабоднага ТВ. Аднак я пэўны час працаваў ва Украіне. І напярэдадні памаранчавай рэвалюцыі ніхто і не думаў, што ўсё так зменіцца. А сёння ўкраінскія тэлеканалы працуюць у больш свабодных умовах, чым рускія. Многія нашыя тэлезоркі працягнулі кар’еру ў Кіеве – Шэрамет, Шустэр, Кісялёў. Так што надзея не змены застаецца. Развіццё свабоднага тэлебачання напрамую звязана ў сітуацыяй у краіне”, - падсумаваў суразмоўца.

Даведка

Павел Селін у 2001-2003 быў дырэктарам беларускага бюро “НТВ”. За час сваёй працы атрымаў некалькі афіцыйных папярэджанняў за крытыку беларускіх уладаў, быў дэпартаваны з Беларусі на пяць гадоў за нібыта падрыў аўтарытэту афіцыйнага Мінска. Пасля гэтага працаваў у Маскве, у праграме Леаніда Парфёнава “Намедни” да яе закрыцця, таксама быў карэспандэнтам праграмы “Сегодня”, рэдактарам праграмы “НТВшники”, з вядучым ток-шоў “Последнее слово”, карэспандэнтам праграмы “Центральное телевидение”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео