BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Заяўка на шэсце на Дзень волі пададзеная ў Мінгарвыканкам

20.02.2013
Заяўка на шэсце на Дзень волі пададзеная ў Мінгарвыканкам
Заяўку на правядзенне 24 сакавіка ў Мінску шэсця і мітынгу з нагоды гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі падалі ў Мінгарвыканкам.

Подпісы пад заяўкай паставілі прадстаўнікі Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Раманоўскі, руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч і сябра аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі, паведамляе “Еўрарадыё”.

Па словах старшыні Партыі БНФ Янукевіча, чыноўніца Мінгарвыканкама прыняла заяўнікаў вельмі прыязна. Яна нават паведаміла нумар тэлефона, па якім ім праз некалькі дзён паведамяць пра адказнага за разгляд заяўкі.

Збор удзельнікаў шэсця сёлета запланаваны каля Батанічнага сада. Звычайна ён ладзіўся каля Акадэміі навук. Аляксей Янукевіч так патлумачыў прычыну: "На Акадэміі зараз вядуцца нейкія будаўнічыя альбо рамонтныя працы. Частка плошчы агароджаная. На гэты момант адсутнічае інфармацыя, ці будуць гэтыя працы скончыныя да 24 сакавіка. Калі гэтыя працы яшчэ будуць працягвацца, гэта можа стаць падставай для адмовы. Мы пашукалі іншую пляцоўку ў цэнтры горада. Разам з тым, каб яна была неканфрантацыйнай, каб на яе быў, на нашу думку, шанец атрымаць дазвол. І, адпаведна, выбралі месца каля Батанічнага сада".

Нагадаем, што аргкамітэт па адзначэнні Дня Волі прыняў рашэнне правесці асноўныя святкаванні падзеі 24 сакавіка, у нядзелю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео