BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага заснаваў новую прэмiю

20.02.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага заснаваў новую прэмiю
Cталы партнёр Інстытута “Палітычная сфера” і адзін з арганізатараў Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Коўна, Літва) заснаваў Прэмію імя Юліюша Бардаха.

Прэмія будзе надавацца за найлепшыя магістарскія і доктарскія працы,звязаныя з праблематыкай дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, а таксама аналізам праблемаў, звязаных з гісторыяй краін былых земляў Вялікага Княства Літоўскага – Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.

Як паведамiлi Службе iнфармацыi "ЕўраБеларусi" у Арганізацыйным камітэтце Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі, прэмія накіравана на заахвочванне правядзення даследаванняў па спадчыне ВКЛ, яго дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцыі.

Прыярытэт будзе надавацца тэмам, якія тычацца дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцый ВКЛ, праявам ідэі ВКЛ у XIX і XX ст., а таксама тэмам, прысвечаным гісторыі, па меншай меры, адной з дзяржаў з абшару былога ВКЛ, – Літвы, Польшчы, Беларусі, Украіны.
Працы для Прэміі могуць ахопліваць розныя сферы гуманітарных навук: гісторыі, паліталогіі, гісторыі мастацтваў, філалогіі, сацыялогіі, гісторыі права і палітычнага ладу,
геаграфіі.
Новая прэмiя можа быць нададзена грамадзяніну любой краіны, які прадставяць доктарскую або магістэрскую працу (могуць быць і іншыя эквівалентныя дыпломныя працы). Апошні тэрмін падачы прац – 30 верасня 2013 г.

Для першай прэміі могуць быць прадстаўлены працы, напісаныя ў перыяд з 26.01.2010 да 2013 года. Для прэміі ў наступныя гады, пачынаючы з 2014 года, працы не могуць быць старэшыя за напісаныя на працягу апошніх двух гадоў.

Працы для прэміі могуць быць прадстаўлены самім кандыдатам або ўстановай (кафедра, факультэт, навуковы цэнтр і інш.) пасля атрымання згоды кандыдата. Яны могуць быць напісаны на літоўскай, польскай, беларускай, украінскай, а таксама рускай або англійскай мове.

Цырымонія ўзнагароджання будзе адбывацца ў Коўне ў лютым кожнага года.

Прафесар Юліюш Бардах (1914–2010), выбітны польскі і літоўскі гісторык, адзін з самых вядомых навукоўцаў гісторыі Вялікая Княства Літоўскага. Актыўны прыхільнік захавання добрых навуковых стасункаў на абшары былой Рэчы Паспалітай (Польшча, Літва, Беларусь, Украіна). Пачаўшы з выдатнага старту ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні, дзе ён падрыхтаваў і ў 1938 годзе апублікаваў працу аб прыняцці заканадаўства ВКЛ ў XV–XVI стст., усё сваё жыццё быў верны праблематыцы даследавання ВКЛ.

Выбітнай працай Ю. Бардаха з’яўляецца падрыхтаваная пад яго агульнай рэдакцыяй пяцітамовая сінтэза “Гісторыя дзяржавы і права Польшчы”. Даследчыкі гісторыі Літвы дагэтуль не абыходзяцца без такіх прац Юліюша Бардаха, як “Пра даўнюю і нядаўнюю Літву” ці “Літоўскія статуты і рымскае права”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео