BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уручэнне літаратурных прэмій “Залаты Апостраф” адбудзецца 22 лютага

18.02.2013
Уручэнне літаратурных прэмій “Залаты Апостраф” адбудзецца 22 лютага
Цырымонія ўганаравання прэміямі “Залаты Апостраф” за лепшыя публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў” у 2012 годзе, адбудзецца 22 лютага. А пакуль стаў вядомы кароткі спіс прэтэндэнтаў у трох намінацыях.

У намінацыі “Паэзія” у шорт-ліст патрапілі: Анатоль Брусевіч (“Позірк у паўзмрок”. Вершы, №60), Алесь Разанаў (“Столькі і гэтулькі”. Пункціры, №57), Антон Рудак (“Музыка ў паветры”. Вершы, №59), Іна Снарская (“Ад сэрца да сэрца – дарога”. Вершы, №58), Віка Трэнас (“Голас крыві”. Вершы, №58), паведамляе сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Прэтэндэнтамі на “Залаты Апостраф” у намінацыі “Проза” сталі: Сяргей Вераціла (“Чай з мятай, цыгарэта з ментолам”, Апавяданне, №56), Валеры Гапееў (“Мы нікому пра гэта не раскажам”. Урывак з ненапісанага рамана, №57), Павел Ляхновіч (“Зялёны дуб”. Аповесць, №58), Алесь Паплаўскі (“Lapido”. Аповесць, №58), Алесь Усеня (“Мой лістапад…” Згадкі, №№56-58).

А ў намінацыі “Дэбют” адзначаныя наступныя аўтары: Зміцер Баяровіч (“З Новым ходам!” Зацемкі, №59), Юля Бо (“Гэта не пра любоў”, Вершы, №56), Вераніка Кашкан (“Не пакідай мяне, голас!” Вершы, №58), Яўгенія Руль (“Два парашуцікі”, Апавяданне, №58), Марына Яўсейчык (“Казкі лесу”, №61).

Лаўрэатам прэміі можна стаць адзін раз, і таму пераможцы мінулых гадоў не ўключаюцца ў лік намінантаў.

Цырымонія ўганаравання адбудзецца 22 лютага (пятніца) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А). У вечарыне возьмуць удзел сёлетнія пераможцы (іх імёны будуць абвешчаны непасрэдна на вечарыне), а таксама лаўрэаты мінулых гадоў — Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Людміла Рублеўская. Спецыяльны госць — Алесь Камоцкі. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео