BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фотапраект “Беларускі фальклор” пераўтварыў вядомых літаратараў у міфічных істот

14.02.2013
Фотапраект “Беларускі фальклор” пераўтварыў вядомых літаратараў у міфічных істот
На працягу цэлага году ажыццяўляўся фотамастацкі праект “Беларускі фальклор”, пакліканы папулярызаваць творчасць сучасных беларускіх літаратараў.

Падтрымку праекту аказвала грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”.Асноўнай ідэяй праекта было ўвасобіць беларускіх пісьменнікаў у вобразе міфалагічных істот. Да прыкладу, Рыгор Барадулін паўстаў у вобразе Дамавіка, Леанід Дранько-Майсюк грае ролю Лесавіка, а Сяржук Сыс ды Віктар Жыбуль пераўвасобіліся ў чарцей. Усяго ж у праекце ўзялі ўдзел 14 літаратараў. Усе яны — беларускамоўныя аўтары, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сярод мэтаў стварэння серыі фотаздымкаў варта назваць візуальнае адзначэнне 80-годдзя найстарэйшай літаратурнай арганізацыі Беларусі.

У склад творчай групы, занятай падрыхтоўкай і правядзеннем фотасесій, увайшлі: куратарка Ірына Хадарэнка, фотамастак Валерый Дубоўскі, стыліст Алена Раманава і шэраг энтузіястаў. Доўгатэрміновасць выканання праекта, як зазначаюць яго аўтары, была звязаная з сезоннасцю: “Ад думкі рабіць мантаж у праграме “Фоташоп” мы адмовіліся адразу, — кажа Ірына Хадарэнка, — таму відавочна, што багіню вясны Лёлю трэба было здымаць на фоне квецені садоў, а бога зімы Зюзю — у заснежаным лесе”.

У шэрагу іншых беларускіх “літаратурна-каляндарных” праектаў “Беларускі фальклор” стаіць асобна. У адрозненне ад “Вечнага календара” з аголенымі літаратарамі ці “Канца словаў” са зноў жа эратычна-эпатычнымі выявамі пісьменнікаў “Беларускі фальклор” трымаецца класічнага фармату. “Сучасныя літаратурныя працэсы (і не толькі ў Беларусі) выносяць на паверхню празмерную колькасць трэшавых прадуктаў, — зазначае Ірына Хадарэнка. — У той жа час шмат годных твораў застаюцца незаўважанымі. Пісьменніцкая супольнасць падзеленая на шэраг лакальных тусовак, кожная з якіх прасоўвае свае вузкія інтарэсы, забываючыся на тое, што ўсе мы, умоўна кажучы, плывем у адным чоўне. Таму ў дадзеным выпадку мы імкнуліся прадставіць грамадскасці беларускіх літаратараў розных пакаленняў, якія здабылі вядомасць не дзякуючы эпатажным паводзінам і правакацыйным тэкстам, а менавіта дзякуючы каштоўнасна-змястоўнай частцы сваёй дзейнасці”.

Варта зазначыць, што далёка не кожная міфалагічная істота, прадстаўленая ў праекце, знаёмая шараговаму беларусу. Калі з русалкамі, дамавікамі і чарцямі ўсё прасцей, то жонку Перуна Цёцю альбо апякунку сям’і ды шлюбу Бордзю ведаюць хіба што фалькларысты і этнографы.

“Усе пісьменнікі — ад пачаткоўцаў да народных — так ці іначай убіраюць у сябе міфалагізаваную энергетыку Беларушчыны,— дзеліцца ўражаннямі ад удзелу ў праекце паэтка Аксана Спрынчан. — Я сама заўжды адчувала ў сабе Бордзю, і застаецца толькі цешыцца, што я дарасла да ейнага веку акурат тады, калі пачаў ажыццяўляцца праект”.

Фотасесіі праводзіліся ў самых розных месцах: у музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо, музейна-этнаграфічным комплексе “Млын” у Заслаўі, Цэнтральным батанічным садзе, Лошыцкім парку, на Лагойшчыне і інш.

“Падчас здымкаў асабіста мне найбольш запомнілася страшэнная халадэча на старым заслаўскім млыне, — успамінае паэт Сяржук Сыс. — Гэтая акалічнасць, дарэчы, станоўча паўплывала на творчы працэс: мы з Віктарам Жыбулем былі не толькі хітраватыя, але і крыху раззлаваныя, што дадало нашым вобразам адпаведнага шарму”.

Прыцягнуць беларускіх літаратараў да выканання роляў казачных персанажаў часам было не проста, зазначаюць аўтары праекта. Але ў працэсе перамоваў і непасрэдна саміх фотасесій імпэт з’яўляўся ў кожнага з удзельнікаў. Як вынік — на фотаздымках прадстаўленыя такія літаратары, як Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў ды іншыя. Аўтарка ініцыятывы, паэтка Ірына Хадарэнка, не ўтрымаўшыся ад спакусы прымераць на сябе міфічны вобраз, выканала ролю Русалкі.

Паводле задумы аўтараў праекта, далейшае жыццё фотавобразы могуць атрымаць у фармаце насценнага календара і паштовак альбо паўнавартаснай мастацкай выставы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео