BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Паўночнае вымярэнне" - канцэпцыя Трэцяга Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

12.02.2013 Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера"
"Паўночнае вымярэнне" - канцэпцыя Трэцяга Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Звычайна Беларусь разглядаюць як краіну, змешчаную паміж Захадам і Усходам, паміж Польшчай і Расіяй, паміж каталіцызмам і візантызмам, паміж еўрапейскай і азіяцкай цывілізацыямі.

З гэтага становішча могуць вынікаць розныя шляхі разумення краіны: ці то як моста паміж рознымі цывілізацыямі, ці то як памежжа розных культур, ці то краіны, якая вагаецца паміж важным геапалітычным выбарам: пайсці на Усход ці на Захад.

Між тым, гэты выбар можна разглядаць і як свядомую пастку, калі шырокі спектр магчымасцей зводзіцца да вузкай дыхатаміі, што пазбаўляе альтэрнатыў, іншых накірункаў і арыентацый. І ў гэтым плане надзвычай цікавым можа быць паўночнае вымярэнне, якое заўжды было важным для гістарычнага развіцця нашай краіны: варта ўзгадаць палітычную прысутнасць вікінгаў і хрышчэнне Полацка Торвальдам, стварэнне супольнай дзяржавы з балтамі - Вялікага княства Літоўскага, спроба пераарыентацыі Вялікага княства Літоўскага на саюз са Швецыяй у форме Кейданскай уніі, розныя праекты па стварэнню альянсаў у Балтыйска-Чарнаморскім рэгіёне ці Міжмор’і. Трэба таксама адзначыць, што некаторыя скандынаўскія краіны (у прыватнасці, Швецыя) уключаюць Беларусь у балтыйскі рэгіён.

Аб’яўляючы канцэпцыяй Трэцяга Кангрэса даследчыкаў Беларусі паўночнае вымярэнне мы маем дзве мэты:

  • Пашырыць супрацоўніцтва даследчыкаў балтыйскіх і скандынаўскіх краін па розных накірунках, не абавязкова звязаных з даследаваннем Беларусі і рэгіёну. Натуральна, гэта прадугледжвае актыўнае ўключэнне прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці балтыйскіх і скандынаўскіх краін у працу Кангрэса, наладжвання дыялогу і супрацы.
  • Пашырыць рэгіянальныя і параўнальныя даследаванні рэгіёну Балтыйскага мору ў шырокім яго разуменні. У дадзеным выпадку нас цікавіць прастора Балтыі і Скандынавіі - праз даследаванне гістарычных сувязей, рэканструкцыю інтэлектуальных праектаў пераўладкавання рэгіёна, а таксама праз аналіз сучасных палітычных, эканамічных і культурных зносін і паралеляў.

Такім чынам, Кангрэс 2013 года больш увагі надасць рэгіянальным і параўнальным даследаванням, ці даследаванням Беларусі ў кантэксце рэгіёну. Мы таксама будзем спрыяць усталяванню доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж беларускай і балта-скандынаўскай акадэмічнай супольнасцю (Літва, Латвія, Эстонія, Швецыя, Фінляндыя, Нарвегія, Данія). І, магчыма, што выпрацаваныя ідэі і праекты змогуць стаць той новай крыніцай натхнення, якая дазволіць значна палепшыць наша разуменне Беларусі і ўсяго рэгіёну.

Паводле Palityka.org

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео