BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пасол Францыі напісаў кнігу “Цудатворныя іконы Беларусі”

08.02.2013
Пасол Францыі напісаў кнігу “Цудатворныя іконы Беларусі”
Фота: catholic.by
Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры «Цудатворныя іконы Беларусі», прадмовы да якой напісалі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

Прэзентацыя кнігі адбылася 6 лютага ў рэзідэнцыі пасла Францыі ў Рэспубліцы Беларусь піша сайт Рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі.

«Кніга „Цудатворныя іконы Беларусі“ прадстаўляе найбольш вядомыя і шанаваныя на Белай Русі вобразы, — адзначае Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўступе да кнігі. — Аўтарам кнігі зроблена вялізная праца па зборы, вывучэнні і сістэматызацыі сабранага матэрыялу. Паказальна, што аўтар, з характэрным для французаў трапяткім стаўленнем да мастацтва і павагай да розных веравызнанняў, у адной кнізе прадставіў як шанаваныя ў праваслаўі, так і ў каталіцызме іконы. Гэта адлюстраванне вельмі добрага міжканфесійнага клімату ў Беларусі, калі гэтыя дзве канфесіі плённа супрацоўнічаюць у справе евангелізацыі і духоўнага акармлення грамадства. Менавіта гэтыя добрыя міжканфесійныя адносіны сведчаць пра тое, што, па выразе благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, Беларусь дыхае двума лёгкімі — Усходнім і Заходнім».

Падчас прэзентацыі Мішэль Рэнеры выказаў падзяку ўсім, хто паспрыяў стварэнню і выпуску гэтай кнігі.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, звяртаючыся да пасла і ўсіх прысутных, падкрэсліў, што такую кнігу мог напісаць толькі глыбока веруючы чалавек, якім і з’яўляецца Мішэль Рэнеры, які кожны дзень прымае ўдзел у святой Імшы ў мінскім архікатэдральным касцёле. Вельмі важным іерарх назваў наяўнасць у кнізе як каталіцкіх, так і праваслаўных ікон, што з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем добрых адносін паміж гэтымі веравызнаннямі.

Мітрапаліт падкрэсліў, што кніга выйшла ў свет у год, калі адзначаецца некалькі юбілеяў: 1700-годдзе Міланскага эдыкта, які даў свабоду хрысціянству, 1150-годдзе стварэння славянскага пісьменства святымі Кірылам і Мяфодзіем, 1025-годдзе хрышчэння Русі і 400-годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў. Таму кніга аб іконах Беларусі, як дадаў арцыпастыр, з’яўляецца ўзбагачэннем гэтага юбілейнага года.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуў увагу, што на вокладцы з другога боку кнігі знаходзіцца фатаграфія Мішэля Рэнеры каля табліцы з малітвай «Ойча наш», устаноўленай у Ерузалеме. Мітрапаліт дадаў, што Пасол у многім пасадзейнічаў таму, каб атрымаць дазвол на ўстанаўленне гэтай табліцы з малітвай на беларускай мове, якая ўпершыню была ўсталявана на Святой Зямлі.

Іерарх падзякаваў Мішэлю Рэнеры за хрысціянскае сведчанне і пажадаў Божага благаслаўлення.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео