BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Палітзняволены Васіль Парфянкоў 9 лютага выйдзе на волю

08.02.2013
Палітзняволены Васіль Парфянкоў 9 лютага выйдзе на волю
Фота: svaboda.org
Тэрмін зняволення палітвязня Васіля Парфянкова, які адбывае пакаранне ў Баранавіцкай калоніі, сканчаецца 9 лютага.

29 траўня 2012 года Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь суддзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў усталяваны за ім з 5 студзеня 2012 году. Падставай для гэтага стаў удзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці, піша сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, усталяванага судом. 9 жніўня 2012 г. і Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў.

17 лютага 2011 года Парфянкова асудзілі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года да 4 гадоў зняволенна. 11 жніўня 2011 года ён быў памілаваны прэзідэнтам і вызвалены.

Праваабаронцы адзначалі, што калі ў снежні 2013 года разглядалася пытанне пра магчымасць ўмоўна-датэрміновага вызвалення, то Васілю Парфянкову было адмоўлена менавіта на той падставе, што ён не стаў на шлях выпраўлення і парушае правілы адбывання пакарання. Дарэчы, за ўвесь гэты час ён не змог нават патэлефанаваць дадому родным, і ягоныя стасункі са светам былі толькі праз ліставанне і праз сустрэчы з адвакатам, пішуць праваабаронцы.

Сёлета чакаецца таксама вызваленне яшчэ двух палітвязняў: Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео