BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чаго чакаюць эколагi ад мерапрыемстваў па беражлівасці?

08.02.2013 Адар’я Гуштын, спецыяльна для "Еўрабеларусi"
Чаго чакаюць эколагi ад мерапрыемстваў па беражлівасці?
Савет Міністраў, з нагоды абвяшчэння Года беражлівасці, зацвердзіў план мерапрыемстваў, які ўключае захады па захаванні рэсурсаў і абароне навакольнага асяроддзя.

І хоць незалежныя эколагі ў стварэнні гэтага плана не ўдзельнічалі, мы запыталі ў іх, наколькі ўдалыя мерапрыемствы прапаноўвае ўрад і як грамадскія арганізацыі маглі б дапамагчы.

Аб плакатах i эфектыўнасцi

Старшыня грамадскай арганізацыі “Экадом” Ірына Сухій кажа, што скептычна ставіцца да пафасу з нагоды Года беражлівасці. “Мне адразу ўзагадваецца савецкі час і лозунгі за эканомію, беражлівасць, якія, тым не меньш, не прывялі да росквіту СССР. Усё залежыць ад таго, як выконваюцца праграмы. Калі толькі фармальна абвяшчаць пра іх, адміністрацыйна-камандным спосабам патрабаваць выканання планаў, то наўрад ці эфектыўнасць будзе”.

Эксперт лічыць, што перш за ўсё, трэба змяняць стаўленне людзей, іх унутраную матывацыю і разуменне, навошта ім трэба нешта эканоміць ці берагчы.

“Колькі разоў не напішы на плакаце “Беражыце прыроду”, прыродзе ад гэтага лепш не стане”, - дадае яна.

Cупрацоўніца праграмы “Цэнтра экалагічных рашэнняў” Наталля Парэчына таксама лічыць, што многае залежыць ад таго, наколькі адказна падыходзіць да выканання абвешчаных мэтаў дзяржаўнай праграмы. “Асабіста я вельмі пазітыўна ўспрыняла тое, што 2013 назвалі Годам беражлівасці. Такое ўражанне, што Лукашэнка нарэшце вырашыў нам дапамагчы, убачыўшы і пачуўшы, што робяць беларускія эколагі. Гэта рашэнне дэманструе палітычную волю. Вельмі часта ў Беларусі, каб вырашыць нават праблему на месцы, такія заявы проста неабходныя, каб актуалізаваць праблему”.

Аднак па меркаванні эксперта, вельмі важна, каб да выканання дзяржаўнай праграмы падыходзілі “з галавой”. “На жаль, у нашай краіне часта даецца каманда па вертыкалі, праблему бяруць “пад казырок” і выконваюць, каб проста даць справаздачу, не заўсёды думаючы пра сэнс і мэтазгоднасць”, - заўважае Наталля Парэчына і прыводзіць прыклад: - Адной з вясковых школ быў дадзены загад эканоміць цеплавую і электраэнэргію. І ў гэтай школе не знайшлі нічога лепшага, чым проста на выходныя адключаць батарэі. І калі ўдарылі моцныя маразы, проста разарвала трубы, бо вада змерзла. Аднак за гэта нікога не пакаралі, затое быў “выкананы” план па беражлівасці. Дык вось трэба глядзець, каб выкананне мерапрыемстваў у межах Года беражлівасці не зводзіліся да такого бяздумнага выканання загадаў”.

Энэргазберажжэнне не магчыма без мадэрнізацыi

Зацверджаны Саветам міністраў План мерапрыемстваў прадугледжвае распрацоўку нарматыўнага акта, які прадугледжвае эканамічнае стымуляванне энэрга- і металазберажэння. Ці разумеюць сёння кіраўнікі прадпрыемстваў мэтазгоднасць беражлівасці і ці варта чакаць мадэрнізацыі, якая і прывядзе да эканоміі рэсурсаў?

Ірына Сухій адзначае, што сродкі вытворчасці на беларускіх заводах даволі энэргаёмкія. “Каб прыйсці да энэргазберажжэння, трэба правесці мадэрнізацыю. А для гэтага спатрэбяцца грошы інвестараў, трэба праводзіць прыватызацыю. Як паказаў 2011 год прадпрымальнасці, многія інвестыцыйныя праграмы і планы былі праваленыя. А без гэтага энэргаберажлівасці не будзе. Можна, вядома, прымусіць супрацоўнікаў часцей выключаць святло, замяніць лямпачкі на энэргазберагальныя, але істотнага эфекту гэта не дасць”, - лічыць яна.

Наталля Парэчына заўважае: “Безумоўна, гэта цяжкі працэс, бо на мадэрнізацыю трэба знайсці сродкі, але ў кожнага прадпрыемства існуюць свае планы, якім чынам гэтага можна дасягнуць. Час надыйшоў і ўжо вельмі даўно. Усе ведаюць, наколькі даражэюць з года ў год рэсурсы. Таму эканамічнае разуменне ў кіраўніцтва прадпрыемстваў ёсць. Іншае пытанне, ці ёсць экалагічнае разуменне, што гэтыя рэсурсы небясконцыя і чым больш мы іх выкарыстоўваем, тым больш забруджваем навакольнае асяроддзе… Але зараз на многіх факультэтах існуе курс энэргазберажэння, экалогіі, дзе будучым кіраўнікам тлумачаць гэтыя пытанні”.

Праблемы манаполii

Пры гэтым эксперт заўважае, што беларускі менталітэт пакуль яшчэ не прасякнуты глабальнай экалагічнай праблематыкай – знішчэнне рэсурсаў, утварэнне адходаў, празмернае спажыванне. “Над гэтым трэба вельмі шмат працаваць. У Еўропе да гэтага ўжо 20 год выкарыстоўваюцца выключна эканамічныя рэсурсы і ніхто проста так адходы ў навакольнае асяроддзе не выкідае”, - заўважае супрацоўніца “Цэнтра экалагічных рашэнняў”.

Апроч таго, план мерапрыемстваў па правядзенні Года беражлівасці прадугледжвае шэраг праграм па асобным зборы смецця. Адмысловая язяржаўная праграма рэалізуецца з 2009 года. Якіх вынікаў атрымалася ўжо дасягнуць?

Старшыня ГА “Экадом” Ірына Сухій заўважае, што назіраюцца пазітыўныя змены. “У Беларусі нарэшце сталі збіраць выкарыстаныя элементы сілкавання, павінны з’явіцца пункты збору энэргазберагальных лямпачак. Праца ў гэтым накірунку актыўны вядзецца. Што датычыцца асобнага збору побытавых адходаў, то гэта патрабуе вялікай асветніцкай працы сярод насельніцтва, прычым пачынаць трэба са школьнага ўзросту, - лічыць эксперт. - Разам з тым, на гэтым рынку існуюць складанасці для прыватных прадпрыемстваў, складана прабіцца, паколькі ёсць манаполія дзяржпрадпрыемства “Белрэсурсы”. І пакуль існуе такая сітуацыя, рынак не працуе. Хоць насамрэч гэта прыбытковая сфера, за мяжой ідзе сапраўднае змаганне, існуе высокая канкурэнцыя. У нас жа дзе-нідзе засталіся прыватнікі, але многія сышлі, пабачыўшы ўмовы для працы”.

Наталля Парэчына звяртае ўвагу на тое, што пераход да асобнага збору смецця і яго наступную перапрацоўку - вельмі працяглы працэс не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. “У Германіі праграма па збору побытавых адходаў утваралася на працягу 20 год. Трэба і менталітэт у людзей змяніць, і саму сістэму стварыць. Пэўныя поспехі ўжо ёсць. Сітуацыя з прыманнем рэчываў на перапрацоўцы найлепш стаіць у сталіцы. Але калі паглядзець у глыбінку, то нават у абласных цэнтрах пакуль вельмі мала рэчаў збіраецца на перапрацоўку. Традыцыйна збіраецца мукулатура, металалом і шкло. А вось здаць пластык ужо праблематычна для многіх населеных пунктаў. Патроху сістэма налажваецца. Пачалі прымаць на перапрацоўку аўтамабільныя акумулятары, старыя аўтамабільныя шыны. Але яшчэ вельмі шмат рэчаў беларусы выкідаюць, хоць яны маглі б перапрацоўвацца. Казаць пра тое, што сістэма ўжо створаная і працуе, нельга. Мы зараз на пачатковым этапе”, - адзначыла суразмоўца.

Iнфармацыйная праца

Асобная ўвага ў плане мерапрыемстваў надзяляецца інфармацыйнай працы з насельніцтвам. У гэтым пытанні абодва апытаныя эксперты лічаць, што асветніцкай працы ў сферы зберажэння патрабуе шмат увагі і працы. Традыцыйныя плакаты і сацыяльная рэклама, якой займаюцца дзяржаўныя органы і прадпрыемствы даўно не працуе на змену грамадскай думкі.

“Ідэя энэргазберажэння ўзнікла не ўчора. Ва ўсім свеце да прыродных рэсурсаў ставяцца вельмі ашчадна. А ў нас дагэтуль назіраюцца наступствы празмернага багацця і так званай калектыўнай гаспадаркі, распачатай за савецкім часам. Гэта прывяло да агульнай абыякавасці ў выкарыстанні прыродных рэсурсаў. Людзі майго пакалення выхоўваліся пад лозунгам “усё навокал агульнае”, а калі яно агульнае, значыць, нічыйнае – ніхто не клапоціцца, каб зберагчы і зэканоміць. Вельмі важна, каб людзі ў сваім асабістым жыцці стараліся больш ашчадна ставіцца да рэсурсаў – і да вады, і да электраэнэргіі і нават да харчавання. Калі мы купляем лішні хлеб ці мяса, трэба разумець, што на іх выпуск патрачаныя рэсурсы. Трэба заклікаць людзей меньш купляць адзення, ежы, больш ашчадна ставіцца да ўжо набытых прадметаў, а калі яны выйшлі са строю, не проста выкінуць на сметнік, а здаць на перапрацоўку. За такімі простымі дзеяннямі стаіць выкананне грандыёзных лозунгаў, якія былі абвешчаныя на дзяржаўным узроўні, - кажа Наталля Парэчына. - На мой погляд, было б лепш, каб інфармацыйнай кампаніяй займаліся грамадскія арганізацыі, у якіх шмат досведу, ёсць сапраўды свежыя ідэі, інтэрактыўныя напрацоўкі. Плакатам “Беражы электраэнэргію” сёння нікога ўжо не здзівіш і не зацікавіш, трэба шукаць новыя метады”.

Ці звернуцца ўлады да незалежных эколагаў, пакуль невядома. Зрэшты, план мерапрыемстваў па правядзенні Года беражлівасці прымалі без іхняга ўдзелу… 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео