BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Былы палітвязень Арцём Грыбкоў загінуў у аўтакатастрофе

08.02.2013
Былы палітвязень Арцём Грыбкоў загінуў у аўтакатастрофе
Асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года да 4 гадоў зняволення і вызвалены ў каолніі ў жніўні 2011 году Арцём Грыбкоў загінуў у аўтакатастрофе 13 снежня 2012 года.

«Ён загінуў у аўтакатастрофе, але я не хачу ніякага розгаласу», — сказала карэспандэнту Радыё Свабода ўдава Арцёма Грыбкова Святлана.

Цётка Грыбкова Людміла пацвердзіла факт смерці пляменніка і сказала, што падрабязнасцяў сама ня ведае.

Па жаданні сваякоў Арцёма Грыбкова яго пахавалі на радзіме ў Карэліцкім раёне.

Арцём Грыбкоў нарадзіўся 6 студзеня 1989 г. у Карэлічах. Вучыўся ў Мінскім каледжы лёгкай прамысловасьці, мастацкай вучэльні ў Міры. У 2008 г. закончыў вучэльню будаўнікоў у Карэлічах. У палітычных партыях і рухах ня ўдзельнічаў. Працаваў на розных працах на рабочых спэцыяльнасьцях. На момант зьняволеньня працаваў у гандлёвым цэнтры «Гіпа» грузчыкам і прасаўшчыком гідраўлічнага прэсу.

Быў затрыманы 19 сьнежня 2010 г. на плошчы Незалежнасьці пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. У СІЗА ў Жодзіне адбыў 10 сутак. 12 студзеня зь месца працы Грыбкова забралі ў СІЗА на Валадарскага. Потым вызвалілі і затрымалі другі раз, трымалі ў СІЗА КДБ. Абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

26 траўня 2011 г. судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Грыбкова на 4 гады пазбаўленьня волі з прымусовым лячэньнем ад алькагалізму. Адбываў пакараньне ў Бабруйскай калёніі № 2. Вызвалены з калёніі 13 жніўня 2011 году.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео