BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Часопісу Arche зноў адмовілі ў перарэгістрацыі

04.02.2013
Часопісу Arche зноў адмовілі ў перарэгістрацыі
Чарговую адмову ў перарэгістрацыі з новым занснавальнікам атрымаў ад міністэрства інфармацыі часопіс “Arche-Пачатак”.

Гэтым разам міністэрства не задаволіла сама працэдура падачы дакументаў, хаця яна цалкам паўтарала мінулую спробу, паведаміў прэс-службе ГА “БАЖ” выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара “Arche-Пачатак” Алесь Пашкевіч.

“Я падаў дакументы 3 студзеня як адзін з заснавальнікаў арганізацыі (ТАА “Гайсак”), якая хоча ўзяць на сябе функцыю выдаўца часопіса, па даверанасці дырэктара, – кажа Алесь Пашкевіч. – Гэтаксама мы рабілі і мінулым разам, але тады прэтэнзіі выклікала мая кваліфікацыя як галоўнага рэдактара. Зараз мы заяўлялі на рэдактара іншага чалавека – Валерыя Булгакава. Дык цяпер у міністэрстве заяўляюць, што сама працэдура падачы дакументаў чамусьці там не адпавядае...”

Пакуль што адмова прагучала ў вуснай форме, але цягам тыдня Алесь Пашкевіч атрымае пісьмовы адказ, дзе спадзяецца ўбачыць дакладную фармулёўку падставаў для адмовы.
Нагадаем, што першы раз у перарэгістрацыі “Arche” адмовілі ў канцы мінулага года. У лістападзе журналісты, што працавалі над выданнем «Arche-Пачатак», накіравалі ў

Мінінфарм просьбу зрабіць заснавальнікам і выдаўцом часопіса ТАА “Гайсак” і перарэгістраваць выданне.

У снежні часопісу адмовілі з-за неадпаведнасці заяўленага галоўнага рэдактара кваліфікацыйным патрабаванням. Маецца на ўвазе пяцігадовы стаж працы на кіраўнічых пасадах адпаведнага профілю. Чарговую спробу перарэгістрацыі часопісу было вырашана адкласці на 2013 год.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео