BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кампанія "За захаванне балот" плануе пашырацца

03.02.2013 ЕўраБеларусь
Кампанія "За захаванне балот" плануе пашырацца
Акции / Фото
фота прадстаўлена greenbelarus.info
У бліжэйшы час прадстаўнікі кампаніі "За захаванне балот" распачынаюць серыю грамадскіх сустрэчаў са спецыялістамі, на якiх будзе iсцi гаворка аб карысцi "мірнага суіснавання" з балотамі.

 Аб гэтым было заяўлена на прэс-канферэнцыi, прымеркаванай да Сусветнага дня аховы водна-балотных надзелаў. На ей прадстаўнiкi кампаніі "За захаванне балот" падвялi прамежкавыя вынікі сваей дзейнацi па звароту ўвагi жыхароў краіны і некамерцыйных арганізацый да магчымага знішчэння васьмі беларускіх балотаў. Я ранней паведамляла Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi", пагроза для балотаў на тэрыторыях заказнікаў паўстала пасля прыняцця Пастановы Савата Міністраў №794.

Паводле каардынатара кампаніі Вольгі Каскевіч за тры месяцы дзеяння кампаніі было сабрана крыху больш за 10 тыс. неабыякавых грамадзян. Як паведамiлi  ў таварыстве "Зяленая сетка", тэрмін збору працягнуты да 5 чэрвеня па адрасе: www.chn.ge/T4IOZ0. Тым не менш, за час працы арганізатарам удалося далучыць да кампаніі 65 грамадскіх арганізацый і ўстаноў. У межах кампаніі актыўна працуе інтэрнэт-рэсурс: http://bezbolot.net, быў зняты ролік, які за два тыдні на розных платформах сабраў праглядзелі амаль 2,3 тыс. чалавек . Абаронцы балот удзельнічалі ў перадачах на беларускім дзяржаўным тэлебачанні. Зацікаўленыя тэмай, журналісты тэлеканала "Беларусь-2" знялі асобную перадачу пра карысць ад захавання беларускаіх балотаў замест іх знішчэння торфаздыбычай.

Дзякуючы кампаніі актыўнае грамадства звярнула непасрэдную ўвагу ўладаў на пастанову. У нядаўнім інтэрв'ю міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко выказаўся пра лёс балотаў з ахоўных тэрыторый. Паводле Міністра пастанова не "прадугледжвае тое, што мы пачнем капаць і здабываць торф. Балоты папросту знаходзяцца ў паліўным балансе". Міністэрства хоць і падкрэслівае сваю ахоўную функцыю ў дачыненні да балотаў, але пастанова Саўміна не скасоўваецца і надалей дазваляе ў любы момант распачаць здабычу. Грамадскі розглас ад кампаніі прымушае прэзентавць пастанову як "скрайні выпадак" і спробу ўліку паліўных рэсурсаў краіны.

У бліжэйшы час прадстаўнікі кампаніі распачынаюць серыю грамадскіх сустрэчаў са спецыялістамі, якія з розных бакоў будуць даносіць карысць "мірнага суіснавання" з балотамі. Першая з іх, пад назвай "Балоты і археалогія" запланаваная на 15 лютага. У ёй прыме ўдзел вядомы беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН РБ Мікола Крывальцэвіч.

Таксама бліжэйшай справай стане эканамічны аналіз выкарыстання балот. Яе вынікам мусіць стаць фінансавае абгрунтаванне эфектыўнасці выкарыстання балот, як месцаў для развіцця экатурызма, назапашвання біямасы, збору ягадаў і карысных раслін.

Вядомы беларускі рэжысёр-дакументаліст, эколаг, кандыдат біялагічных навук Ігар Бышнёў прыехаў на прэс-канферэнцыю адразу з Бярэзінскага запаведніка. Выступоўца звярнуў увагу на шэраг іншых, акрамя торфаздабычы, пагрозаў, якія існуюць у дачыненні да беларускіх балот. Некантраляваны турызм, у т.л. з выкарыстаннем вездзяходаў, цяжар ад частых паляванняў, некантраляваная здабыча ягадаў, выкліканыя людзьмі пажары — частка з праблем, якія навязвае ўнікальнаму балотнаму масіву краіны сучасны чалавек. "Звычайны лес можа ізноў вырасці за 50 альбо 70 гадоў і будзе прыкладна такім, як і раней, — кажа Ігар Бышнёў. — Балоты аднаўляюцца па 150 гадоў, але яны ўжо ніколі не будуць падобнымі на ранейшыя".

У святле патэнцыяльнага знішчэння васьмі ахоўных балотаў рэжысёр звярнуў увагу на вялікія іміджавыя страты краіны на міжнародным узроўні. На Беларусі рэалізуецца шэраг міжнародных праектаў па ахове балотных масіваў. На фоне прыняцця пастановаў аб торфаздабычы ў ахоўных зонах паўстае пытанне аб далейшай мэтазгоднасці гэтай супрацы.

Тэма агульнаеўрапейскага даверу была працягнута трэцім удзельнікам прэс-канферэнцыі, дырэктарам ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Віктарам Фянчуком: "Сённяшняя сістэма заказнікаў і ахоўных тэрыторый — гэта "пакутніцкі вынік" шматгадовай працы". Па словах Віктара, лёгкасць, з якой прымаецца пастанова аб торфаздыбычы на тэрыторыях васьмі заказнікаў, значна зніжае давер да краіны на міжнародным узроўні.

Таксама дырэктар "АПБ" пракаментаваў эканамічную мэтазгоднасць торфаздабычы: "Усё абгрунтоўваецца неабходнасцю рашэння энэргетычных праблем, у першую чаргу ў межах праграмы энергетычнай бяспекі краіны. Але нажаль, значная частка таго, што здабываецца альбо будзе здабывацца на тэрыторыях заказнікаў, будзе прадавацца за мяжу. То бок праблему энергабяспекі, тое, да чаго апелююць людзі з улады, гэта ніяк не вырашыць… "Белтопгаз" сам кажа, што для іх гэта [торфаздабыча] важна, бо прыносіць валюту. І ў цэлым стратная галіна торфаздабычы падтрымліваецца за кошт продажу за мяжу торфу. Атрымліваецца, мы знішчаем нашыя балоты, ніяк не вырашаем праблему энергетычнай бяспекі, падтрымліваем стратную галіну, якая цягне на дно эканоміку краіны. Але робіцца гэта пад шырмай нібыта важнай працы, каб нас выратаваць."

Сярод альтэрнатыўных метадаў здабычы паліва на балотах Віктар Фянчук распавёў пра больш "лагодны" спосаб, звязаны з пакосамі біямасы. З атрыманых рэчываў вырабляюцца брыкеты, якія таксама выкарыстоўваюцца ў якасці паліва. Гэты спосаб хоць і даражэйшы за выраб брыкетаў з, напрыклад, дравеснай масы, але таксама вельмі перспектыўны. Напрыклад, сёння будуецца завод па вырабе біямасы на Спораўскім балоце. Праект падобнага кірунку таксама рэалізуецца Міжнародным дзяржаўным універсітэтам імя А.Д. Сахарава.

прадстаўнiкi кампаніі "За захаванне балот" падвялi прамежкавыя вынікі сваей дзейнацi

прадстаўнiкi кампаніі "За захаванне балот" падвялi прамежкавыя вынікі сваей дзейнацi

прадстаўнiкi кампаніі "За захаванне балот" падвялi прамежкавыя вынікі сваей дзейнацi

прадстаўнiкi кампаніі "За захаванне балот" падвялi прамежкавыя вынікі сваей дзейнацi

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео