BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналістка з Брэста паскардзілася ў пракуратуру на міліцыянта

31.01.2013
Журналістка з Брэста паскардзілася ў пракуратуру на міліцыянта
Мілана Харытонава, фота: spring96.org
Фотакарэспандэнтка газеты “Брестский курьер” Мілана Харытонава паскардзілася ў пракуратуру на дзеянні міліцыянта, які перашкаджаў ёй выконваць прафесійныя абавязкі.

Інцыдэнт адбыўся 25 лістапада мінулага года, калі ў Брэсце праходзіла апошняя гульня чэмпіянату Беларусі па футболе, паведаміла Мілана Харытонава службе маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.

“Пасля гульні я працягвала фатаграфаваць заўзятараў брэсцкай каманды, якія адзначалі заканчэнне сезону на стадыёне і на выхадзе з яго, – распавяла журналістка. – Менавіта там супрацоўнікі міліцыі пачалі затрымліваць найбольш актыўных заўзятараў. Калі я зняла момант затрымання, адзін з міліцыянтаў запатрабаваў спыніць фатаграфаванне і нават штурхнуў мяне з тратуара на праезную частку. Ён сцвярджаў, што працэс затрымання здымаць нібыта забаронена”.

Нягледзячы на спробы журналісткі давесці, што яна выконвае свае прафесійныя абавязкі, міліцыянт каля 10 хвілін замінаў ёй рабіць фотаздымкі. Ён спыніўся толькі пасля заўвагі ад супрацоўніка АМАПу.

У сваёй скарзе ў пракуратуру Мілана Харытонава просіць высветліць асобу гэтага прадстаўніка праваахоўных органаў, правесці праверку па гэтым факце, даць прававую ацэнку дзеянням міліцыянта і, калі яго прызнаюць вінаватым, – прыцягнуць да адказнасці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео