BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зміцер Вайцюшкевіч выпусціць альбом беларускага шансону

30.01.2013
Зміцер Вайцюшкевіч выпусціць альбом беларускага шансону
На новым дыску змесціцца 12 твораў на словы Генадзя Бураўкіна, напісаныя паэтам адмыслова да гэтага альбома, ў асноўным на турэмную тэматыку.

Акрамя таго, дадатковым CD плануецца выдаць песні на словы Уладзіміра Някляева, напісаныя ў апошнія гады, паведамляе "Тузін гітоў".

Вайцюшкевіч ужо запісваў цэлыя праграмы на вершы, як Генадзя Бураўкіна (альбом «Лірыка»), так і Уладзіміра Някляева («Танга з ружай»), але супрацу з паэтамі на гэтым не спыніў. У выканаўцы даўно было ў планах запісаць дыск у шансон-стылі на турэмную тэматыку. «Гэта будзе не шансон у разуменні французскім, не шансон у разуменні расейскім, а менавіта беларускі шансон», — патлумачыў Зміцер у інтэрвію Tuzin.fm. У пэўнай ступені гэты альбом тэматычна будзе працягваць апошнюю працу «Ваячак», бо і тут, і там гаворка вядзецца «пра чалавека, які апынуўся ў цяжкіх жыццёвых абставінах». Але ёсць і адрозьненне, бо новы дыск будзе больш разлічаны на масавую аўдыторыю, таму тут будзе менш музычных эксперыментаў. Варта дадаць яшчэ, што паэт Генадзь Бураўкін напісаў словы адмыслова да гэтага дыску.

 

Мяркуецца таксама, што будзе бонус да «Беларускага шансона». На другім дыску Вайцюшкевіч плануе запісаць песні на словы Уладзіміра Някляева, якія з'явіліся ў апошнія некалькі гадоў. Дакладнай даты рэлізу не называецца, але выканаўца пэўны, што гэта адбудзецца ў 2013 годзе.

 

Магчыма некаторыя новыя песні прагучаць ужо на найбліжэйшых канцэртах Змітра Вайцюшкевіча 1 лютага ў арт-клюбе «Кипяток» (Пецярбург), 2 лютага ў FAQ-Cafe (Масква).

 

Тым часам, альбом «Ваячак» стаў адным з фаварытаў 2012 году па версіі музычных экспертаў. На сайце Experty.by гэтая праца атрымала сярэднюю адзнаку ў 9,25 з 10 магчымых. Свае вынікі эксперты агучаць увесну.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео