BE RU EN
rss facebook twitter

Міхал Анемпадыстаў: Культура

30.01.2013 Міхал Анемпадыстаў, Budzma.org
Міхал Анемпадыстаў:  Культура
Фота: Budzma.org
На пэўным этапе развіцця грамадства змест вядомай прымаўкі: «Няважна, якога колеру котка, важна, ці ловіць ён мышэй» — перастае быць актуальным.

Дзе вы чулі, каб кот цаніўся менавіта за гэта? Катоў цэняць за пароду, любяць за колер, за нораў, а найчасцей проста так. Не спрабуйце адшукаць рацыянальнае ў тым, што каты з намі. Яны з намі, бо сталіся элементам культуры, побытавай традыцыяй, а апошнім часам — і культурным феноменам інтэрнэту.

Існуе распаўсюджанае стаўленне да культуры як да нечага элітарнага, амаль эфемернага, малапрыдатнага ў паўсядзённым жыцці. Мы блытаем паняткі мастацтва і культуры, атаясамліваючы іх. Mіж тым, мастацтва — толькі частка культуры. Такая трактоўка, убітая ў галовы савецкай ідэалогіяй, звужае ролю і функцыі культуры, выкідае яе з паўсядзённага жыцця, а якасць жыцця тым самым моцна зніжаецца.

Наяўнасць добрай літаратуры ці, скажам, выдатнай балетнай школы яшчэ не азначае, што ў краіне ўсё ў парадку з культурай і што ў такой краіне камфортна жыць. Чытанне добрай кнігі прыносіць нам асалоду, вымушае суперажываць і задумвацца, проста бавіць час, але немажліва жыць адным чытаннем: штодня мы жывем і працуем у пэўнай прасторы, бачым краявіды, спажываем ежу і напоі, бярэм у рукі рэчы і карыстаемся імі.

Можна ўспрымаць гэта як дадзенае, як нешта, не вартае асаблівай ўвагі, і тады жыццё ператвараецца ў механічнае існаванне, а свае вартасці і традыцыі замяняюцца чужымі, не заўсёды лепшымі. І наадварот: можна ставіцца да эстэтыкі штодзённага ўважліва, творча, з любоўю і шанаваннем, і тады само жыццё зробіцца цікавейшым, больш якасным, лепшым; мы пачынаем лепей саміх сябе ведаць і разумець, а ў выніку паважаць і ганарыцца.

Можна ўспрымаць гэтую паўсядзённасць як дадзенае, як нешта не вартае асаблівай увагі, і тады жыццё ператвараецца ў механічнае існаванне, а свае вартасці і свае традыцыі замяняюцца чужымі, не заўсёды лепшымі. І наадварот: можна ставіцца да эстэтыкі штодзённага ўважліва, творча, з любоўю і шанаваннем, і тады само жыццё робіцца цікавейшым, больш якасным, лепшым, мы пачынаем лепей самі сябе ведаць і разумець, а ў выніку — паважаць і ганарыцца.

Я цалкам падзяляю ідэю кампаніі «Культура паляпшае жыццё», аднак мне бліжэйшая іншая фармулёўка: «Адсутнасць культуры пагаршае жыццё». Я разумею, што гэта не канструктыўна, што тым самым я закладаю негатыў, што трэба на «так», а я на «не», але баюся, што большасць з нас думае гэтак жа. Гэта як са свабодай, якую мы збольшага разумеем як панятак, супрацьлеглы несвабодзе, і пачынаем яе цаніць і шанаваць, пакаштаваўшы альтэрнатывы.

У культуры няма альтэрнатывы, апроч яе адсутнасці. Культура існуе і робіцца тут і цяпер, на ўсіх узроўнях, ад элітарнага да побытавага. Тут і цяпер захоўваюцца і перадаюцца нашчадкам традыцыі, п’ецца кава з цынамонам і закладаецца нашая супольная будучыня. Гэта ўсё сферы дзейнасці культуры, якія наўпрост ці апасродкавана паляпшаюць нашае жыццё. Аднак культура не існуе сама па сабе, культура — гэта вынік нашых супольных намаганняў, наш супольны праект, дзе мы адначасова і дасведчаныя спажыўцы, і таленавітыя творцы.

Budzma.org

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.