BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Вітушка: Медыцына як наступніца дрэваапрацоўкі

30.01.2013 Андрэй Вітушка, Агенцтва палітычнай экспертызы - апублікавана на "Заўтра тваёй краіны"
Андрэй Вітушка: Медыцына як наступніца дрэваапрацоўкі
Аналитика и исследования
Сярод незабыўных падзеяў мінулага году, якія характарызуюць трэнды айчыннага развіцця, адметным з’яўляецца эпізод «Прэзідэнт і дрэваапрацоўка».

Тады прэзідэнт загадаў дэкрэтам аформіць забарону на самастойнае звальненне работнікаў з прадпрыемстваў лесаперапрацоўчай галіны да заканчэння мадэрнізацыі на іх.

Падзея выклікала рэзананс у краіне і крайне негатыўна была ацэненая прафсаюзнай супольнасцю па-за межамі Беларусі. Зверху паабяцаны працяг і распаўсюд «дрэваапрацоўчай практыкі» на іншыя сферы — сярод кандыдатаў, напрыклад, абазначана будаўніцтва.

Верагодасць, што ахова здароўя патрапіць у гэты шэраг, у прафесійным медычным асяроддзі дапускаюць. Жартам, вядома, але, як кажуць, ў кожным жарце ёсць толькі доля жарту.

Кадравая недастатковасць у сістэме аховы здароўя мае хранічны характар, таму калі не слова «прыгон», то слова «абавязак» у дачыненні да месца працы медработнікі ведаюць хіба лепш за астатніх. Пачнем з размеркавання. Шэраговы чытач не ведае, што для выпускнікоў мед. ВНУ размеркаванне цягнецца 3 гады, а не 2, як у астатніх спецыялістаў. Пэўны час з самага верху гучалі прапановы павялічыць абавязковую адпрацоўку да 5-ці год.

Яшчэ адным спосабам утрымання работніка на месцы з’яўляецца кантрактная форма найму. Узровень ахопу кантрактнай сістэмай у ахове здароў’я даволі значны – па словах старшыні Мінскага абкама прафсаюза медработнікаў у сталічнай вобласці, “на кантракце” знаходзяцца 57,6% медыкаў. Пры гэтым, па словах таго ж спецыяліста, працэнт сумяшчальніцтва сярод лекараў вобласці дасягае 1,53 (кожны лекар працуе больш чым на 1,5 стаўкі), што і дазваляе медыкам мець у сярэднім 5,5 мільёнаў айчынных рублёў заробку на месяц.

Калі разлічыць, колькі каштуе праца лекара на 1 стаўку (а менавіта столькі працуе большасць грамадзянаў), то выйдзе сума 3,5 млн, што на 17% ніжэй, чым у сярэднім па краіне. Увогуле, нягледзячы на неаднаразовыя павышэнні ў мінулым годзе, заробак у медыцыне па-ранейшаму знаходзіцца на 9-ым месцы сярод 13 галінаў народнай гаспадаркі. Прэферэнцыі за перавод на кантракт збольшага фармальныя. На той жа Міншчыне 90,7% спецыялістаў маюць усяго адзін дадатковы дзень да адпачынку, а амаль 40% -- толькі адзін дадатковы працэнт да тарыфнай стаўкі.

Валюнтарызму чыноўнікам таксама дадае і той факт, што медыцына ў нас амаль цалкам дзяржаўная, і калі ты маеш жаданне і пакліканне лячыць людзей, то мусіш пагаджацца з правіламі гульні, якія ёсць у сістэме, інакш варыянтаў самарэалізацыі на Радзіме можа і не быць зусім.

Факты негалосных распараджэнняў абмяжоўваць разарванне кантрактаў з «бюжэтнікамі» па ініцыятыве работніка неаднаразова траплялі ў СМІ. Часам са спецыялістамі спрабуюць дамовіцца «па-харошаму» – калега распавядаў, што калі ён уладкоўваўся на кафедру Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта, то загадчык папрасіў даць слова, што на працягу 3 год ён не з’едзе ў Польшчу, як зрабілі два папярэднікі.

Задача ўтрымаць спецыялістаў усведамляецца і абмяркоўваецца медычным кіраўніцтвам на ўсіх узроўях. Так старшыня прафсаюза медработнікаў Р. Часнойць падкрэслівае неабходнасці шукаць шляхі павышэння зарплаты, павышаць тарыфную стаўку 1-га разраду, працаваць з мясцовымі ўладамі (у тым ліку і ў Мінску) па вырашэнні жыллёвых праблем. У той жа час іншыя чыноўнікі альбо заяўляюць пра хуткі канец кадравай праблемы (міністр В. Жарко), альбо шукаюць адметныя шляхі яе вырашэння. Так, напрыклад, першы намеснік начальніка упраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама С. Ганчароў лічыць, што галоўнае для замацавання моладзі ў райцэнтрах не зарплата, а «активная общественная жизнь, дабы не было скучно», а начальнік галоўнага упраўлення кадраў Мінздрава С. Сычык прапануе загадкавую пакуль «систему пожизненного найма».

Ілюстрацыяй «прэстыжу» лекарскай прафесіі могуць служыць вынікі апытання «Ці збіраецеся вы працаваць у медыцыне», праведзенага на сайце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, у якім узялі ўдзел каля 23 000 наведвальнікаў. Па выніках больш за 20% рэспандэнтаў альбо не збіраюцца ўвогуле працаваць у ахове здароўя, альбо разглядаюць магчымасці з ёй развітацца адразу пасля заканчэння тэрміну размеркавання. Пры ўсёй нерэпрэзэнтатыўнасці і недакладнасцях выбаркі, ёсць пра што задумацца, калі ўлічыць, што на сайт ходзяць у асноўным студэнты-медыкі.

У 2014 годзе будзе выпушчаны павялічаны набор у медычныя навучальныя ўстановы, які мусіць збольшага «закрыць» наяўны кадравы дэфіцыт. Як паведаміў ўжо згаданы начальнік ўпраўлення кадраў Мінздрава С. Сычык, для прадухілення «вымывання» гэтых спецыялістаў былі падрыхтаваныя і скіраваныя ва урад шэраг прапановаў. Што ён у сябе ўключае – застаецца невядомым.

Тым часам віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік на сумесным паседжанні абедзвюх палат Нац. Сходу з задавальненнем адзначыў, што айчынная ахова здароўя выйшла на «самодостаточный уровень». Сярод праблемаў галіны былі акрэсленыя павялічэнне колькасці скаргаў на аказанне дапамогі, а таксама недахоп лекараў пры намінальнай забяспечанасці імі у 1,5 разы больш, чым у еўрапейскіх краінах. «Решать такие проблемы надо. Тем более, что и денег для этого особо не требуется,» – у духу «Года беражлівасці» заключыў віцэ-прэм’ер.

Каб быць лагодней з пацыентам, дадатковых грошай сапраўды не трэба. Але перспектыва рэфармавання медычнай галіны ў стылі «Барысаўдрэва» не дае спакою. Бо мадэрнізацыя, мяркуючы па афіцыйных справаздачах, ў медыцыне ўжо праведзеная, а яна хоць і «самадастатковая», чамусьці ўсё яшчэ не акупаецца…

"Заўтра тваёй краіны"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео