BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тодар Кашкурэвіч: Я – тутэйшы, і на гэтым грунтуецца мая рэлігія

28.01.2013 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фота Юліі Галіноўскай
Тодар Кашкурэвіч: Я – тутэйшы, і на гэтым грунтуецца мая рэлігія
Акции / Фото
Навошта нам увогуле трэба нешта этнічнае, нацыянальнае? І калі вам патрэбна быць нацыянальна ідэнтычным, то ў якой форме вы гэта рэалізуеце?

З такімі пытаннямі звярнуўся да аўдыторыі напрыканцы лекцыі “Urbi et Orbi” мастак і музыка Тодар Кашкурэвіч.

А лекцыя была пра беларускія інь-янь,якімі ёсць горад і вёска. Не сакрэт, што сімпатыі Тодара на баку апошняй. Па словах Кашкурэвіча, горад не можа арганізаваць нейкі сакральны космас (калі космас – гэта рэлігійная катэгорыя, якую можна падтрымліваць абрадава, рытуальна). А ў сучаснай беларускай вёсцы жывуць прадстаўнікі дахрысціянскай традыцыі. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба: суседка Тодара ў Ракаве лечыць дзяцей ад сурокаў, хаця афіцыйна яна каталічка.

Канфліктная сітуацыя паміж вёскай і горадам склалася на Беларусі пасля вайны, з масавым перасяленнем сялян у гарады. Канфлікт называецца “вёска ў горадзе”. Нам дадзеная вёска, якая жыве ў горадзе, і ў выніку гэтага былі зруйнаваныя абедзве культуры - і гарадская, і вясковая. Рэалізацыі гарадскога кшталту культуры ў Беларусі ў гістарычным вымярэнні не атрымалася.

Аднак беларуская сітуацыя не унікальная на прасторах Усходняй Еўропы. Нешта падобнае, вядома, са сваёй спецыфікай, маюць нашы суседзі – Літва, Латвія. Эстонія, Украіна. Напрыклад, літоўцы на глебе сялянскага стылю рэалізавалі ВКЛ у новым вымярэнні. Яны здзейснілі якасны праект, які грунтаваўся на этнічнай мадэлі. Этнічны стыль – візітная картка шмат для якіх літоўскіх дызайнераў і мастакоў. Літоўскі прыклад цікавы тым, вясковасць можа авалодаць горадам і рэалізаваць высокія кшталты сучаснай культуры.

Тодар Кашкурэвіч адзначыў недасведчанасць большасці беларусаў у этнічнай традыцыі. А яна насамрэч есць вельмі выкшталцоная. Для мастакоў, для стылістаў тут ёсць за што зачапіцца і развіваць.

Калі ты як даследчык слухаеш абрадавыя спевы, цябе перапаўняюць эмоцыі. Тое самае і з музычнай культурай. Ад яе перажываеш яскравыя пачуцці, бо кожны сапраўдны музыка - бліскучы імправізатар. А традыцыйны строй беларускай кабеты! Ды каб яго стварыць, кожная кабета была сапраўдная мастачка, якая не толькі ўмела вышываць, але і валодала разуменнем стылю.

Мы апынуліся ў катастрафічнай сітуацыі страты гарадской традыцыі. Я перажываю, што наша гарадская культура часоў Магдэбургскага права знікла. Таму я спрабую рэалізоўваць нашу этнічную культуру, рэалізоўваць сваю тутэйшасць”, - сказаў выступоўца.

Тодар патлумачыў, што ён з паплечнікамі не паганцы, а прыхільнікі традыцыйнай культуры: “Я – тутэйшы, і на гэтым грунтуецца мая рэлігія”, - і нагадаў, што ў індаеўрапейскіх мовах “я” - значыць “я тут”.

Ці могуць мірна суіснаваць вясковая і гарадская культуры, якія змяшаліся ў Беларусі ў пасляваенны перыяд? Як іх узгадніць і сварыць нейкі агульнанацыянальны стыль? Ды ўвогуле навошта нам гэтае этнічнае, нацыянальнае патрэбна? Навошта быць нацыянальна ідэнтычным? У якой форме гэта рэалізоўваць? – уласна лекцыя завяршылася пытаннямі.

Падчас серыі пытанняў Тодар абурыўся на рэпліку пра “крыжыкі на рушнічках” і прапанову наконт шляхетнасці. Ён адказаў, што ведае шляхецкую культуру, але не ведае, як яе рэалізаваць. Жадаючым Кашкурэвіч параіў наведаць школу традыцыйнага мастацтва, што ладзіць “Guda”, дзе вучаць “чытаць” арнаменты. Таксама ахвотным далучыцца да традыцыйнай культуры будзе даспадобы часопіс “Druvis”, які выдае цэнтр энтакасмалогіі “Крыўя”.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео