BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жыхары мінскага раёну “Усход” падпісваюцца супраць зносу аўтавакзала “Маскоўскі”

25.01.2013
Жыхары мінскага раёну “Усход” падпісваюцца супраць зносу аўтавакзала “Маскоўскі”
Жыхары мікрараёна “Усход” у Мінску патрабуюць захавання аўтавакзала “Маскоўскі”, тэрыторыю якога хоча заняць для пабудову офіс-хмарачосу расійскі канцэрн “Газпрам”.

Старшыня Мінскага гарвыканкам Ладуцька заявіў, што ніякай асаблівасці каштоўнасці вакзал не мае. Між тым у 2002 годзе новы аўтавакзал быў прызнаны найлепшым архітэктурным здабыткам года.

Мясцовы жыхар Віктар Талмачоў ініцыяваў збор подпісаў супраць зносу аўтавакзалу, піша “Наша ніва”.

“За першы ж дзень я сабраў больш за 30 подпісаў, — кажа спадар Талмачоў. — Усе жыхары Усходу абураныя планамі дзяржавы знішчыць аўтавакзал. Па-першае, гэта выдатная архітэктура — будынак аўтавакзала атрымаў дзяржаўную прэмію. Па-другое, гэта важны транспартны вузел для жыхароў раёна Усход-2. Вакзалам карыстаюцца не толькі жыхары, якія едуць у цэнтр, але і турысты, якія наведваюць бібліятэку, людзі, што едуць на могілкі ў Калодзішчах, і тыя, хто мае лецішча ў гэтым кірунку. З „Маскоўскага“ ідуць таксама аўтобусы на Сілічы, Раўбічы, у Лагойск і ў аэрапорт — гэта вельмі зручна”.

Паводле словаў спадара Талмачова, вакзал недагружаюць наўмысна: «З дванаццаці касаў там працуе тры. Я спецыяльна размаўляў з касіркамі: кажуць, што сур’ёзна знізілі заробак — да 2,5 млн рублёў, таму ісці туды працаваць згаджаюцца толькі пенсіянеркі».

Таксама жыхары Усходу баяцца, што «Газпрам» пабудуе на месцы аўтавакзала казіно, што пагоршыць крымінагенную сітуацыю ў гэтай частцы горада.

Віктар Талмачоў працягвае збіраць подпісы супраць руйнавання «Маскоўскага»: «Усход — гэта першы ў Мінску раён, дзе былі пабудаваныя высотныя павярховікі, гэта тытульны раён, куды Машэраў засяліў інтэлігенцыю. Я спадзяюся, што ўлады нас пачуюць і не стануць руйнаваць аўтавакзал»

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео