BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дырэктарка тэлеканалу “Белсат” стала “Еўрапейцам году”

25.01.2013
Дырэктарка тэлеканалу “Белсат”  стала “Еўрапейцам году”
Личности
Агнешка Рамашэўская-Гузы, фота: belsat.eu
Еўрапейскае выданне міжнароднага часопісу Reader’s Digest уганаравала дырэктарку незалежнага тэлеканалу “Белсат” Агнешку Рамашэўскую-Гузы званнем “Еўрапеец году - 2013”.

Часопіс выдае такую прэмію з 1996 года, нагадвае “Белсат”. Лаўрэаты – асобы, дзейнасць якіх «служыць паляпшэнню лёсу іншых людзей, выходзіць па-за межы стандартнай і адпавядае гуманістычным вартасцям». Дагэтуль такую ўзнагароду атрымалі 18 асобаў, сярод іх Петэр Айген (Peter Eigen) – заснавальнік «Transparency International», Шыман Панэк (Simon Pánek) – заснавальнік чэшскай арганізацыі «Людзі ў бядзе», расейскі дзіцячы лекар Леанід Рашаль, стваральнік аперацыйнай сістэмы «Linux» Лінэс Бенэдыкт Торвалдс (Linus Benedict Torvalds).

Уручаючы ўзнагароду, галоўны рэдактар міжнароднага часопісу «Reader’s Digest» Райма Мойса (Raimo Moysa) сказаў, што, калі 30 гадоў таму ён быў журналістам лакальнай газеты, пазнаёміўся з маладою польскаю сям’ёй, якая вярталася са Стакгольму. Яны везлі адтуль найноўшую мадэль пішучай машынкі. Маладая жанчына баялася, што машынку сканфіскуюць на мяжы. Паводле рэдактара, калі выбіралі лаўрэата, яму згадалася гэтая гісторыя і тое, як важнае слова і распаўсюд інфармацыі ў будаванні дэмакратыі.

Агнешка Рамашэўская-Гузы падкрэсліла, што гэтая ўзнагарода – не толькі для яе, але і для ўсяго «Белсату». Яна ўзгадала словы расейскага дысідэнта і добрага знаёмага ейных бацькоў Уладзіміра Букоўскага, які сказаў, што лепш фінансаваць дзейнасць апазіцыі, чым пазней выдаткоўваць грошы на бамбардыроўшчыкі «В-2» і ліквідаваць наступствы іх прымянення. Лаўрэатка выказала спадзеў, што гэтая ўзнагарода дапаможа «Белсату» выйсці на еўрапейскі форум, дзе першае незалежнае беларускае тэлебачанне зможа змагацца за далейшае існаванне.

Прадстаўнік польскага МЗС Ян Цісэк (Jan Cisek) ад імя міністра замежных справаў павіншаваў Агнешку Рамашэўскую-Гузы ды падкрэсліў, што Польшча ўзяла на сябе абавязак падтрымання еўрапейскіх памкненняў беларускага грамадства, якое – неад’емная частка Еўропы. Прыкладам такога падтрымання можа быць рэалізацыя палітыкі Усходняга Партнёрства, а таксама праца «Белсату».

«Reader’s Digest» заснавалі ў 1922 годзе ў ЗША як часопіс, што перадрукоўвае самыя цікавыя матэрыялы з лакальнай прэсы ўсяго свету. Агульны наклад усіх версіяў часопісу складае 17 млн экзэмпляраў, якія распаўсюджваюцца ў 70 краінах, у тым ліку ў 25 еўрапейскіх.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео