BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Наваполацку затрыманы актывіст БХД

24.01.2013
У Наваполацку затрыманы актывіст БХД
Актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргея Малашэнку затрымалі, калі ён ішоў на пошту, каб даслаць ліст начальніку Наваполацкага РАУС.

У лісце актывіст хацеў запытацца, чаму яму даслалі позву без патрэбных пазнак, да таго ж яе папросту кінулі ў паштовую скрыню. Як распавяла радыё "Рацыя" віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец, Малашэнку затрымалі адразу на выхадзе з пад'езда і на вачах у жонкі запіхнулі ў міліцэйскую машыну. Як кажа Таццяна Севярынец, па гэтай справе выклікаюць яшчэ аднаго наваполацкага актывіста.

Цяпер не можна з актывістам выйсці на сувязь, відаць вядзецца ягоны допыт, кажа Таццяна Севярынец.

– Яго завезлі ў РАУС і я яшчэ ведаю, што Яўгена Парчынскага таксама выклікалі, даслалі яму позву на 11 гадзін на допыт. Думаю, што магчыма будзе суд у хуткім часе. Я тэлефаную Сяргею, на жаль, ён мне не адказвае. Відаць допыт доўжыцца ці пратакол складаюць. Там жа яшчэ Парчэўскі дадаўся, так што відаць яшчэ нічога не вядома.

Наваполацкія актывісты Сяргей Малашэнка і Яўген Парчынскі 9 студзеня сфатаграфаваліся з фотаздымкам Алеся Бяляцкага на ганку мясцовага РАУС. Гэты фотаздымак быў выкладзены ў інтэрнэт на знак салідарнасці з гарадзенскімі праваабаронцамі, аштрафаванымі пасля публікацыі падобных фотаздымкаў "за правядзенне несанкцыянаванай акцыі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео