BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

БАЖ працягвае дамагацца зменаў у закон “Аб СМІ”

23.01.2013
БАЖ працягвае дамагацца зменаў у закон “Аб СМІ”
Кіраўніцтва Беларуская асацыяцыі журналістаў сустрэлася 22 студзеня са старшынём профільнай камісіі Палаты прадстаўнікоў, перадаўшы яму прапановы па зменах у закон “Аб СМІ”.

З кіраўнікамі БАЖ Жаннай Літвіной і Андрэем Бастунцом сустрэўся старшыня камісіі правоў чалавека, нацыянальных стасункаў і сродкаў масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

У дакуменце, які дэпутат прыняў і абяцаў разгледзець, пералічана 15 канкрэтных прапановаў і фармулёвак.

Сярод недахопаў, якія, на думку БАЖ, патрабуюць заканадаўчага выпраўлення, — дазвольны парадак рэгістрацыі новых СМІ; невыканальныя патрабаванні да выдавецтваў малатыражных выданняў; ускладненне дзейнасці журналістаў-фрылансераў; прыраўноўванне акрэдытацыі да дазволу на пошук, збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі; пашыраныя падставы для вынясення папярэджанняў; наданне ўраду права рэгламентаваць дзейнасць інтэрнэт-СМІ без вызначэння паняцця такіх СМІ і г.д.

Яшчэ да прыняцця закона «Аб СМІ» чатыры гады таму журналісцкая арганізацыя вылучала шэраг прапановаў да яго зместу. Некаторыя з іх (7 з больш чым 30) дэпутаты палаты прадстаўнікоў улічылі пры разглядзе дакумента ў другім чытанні.

Разам з тым, ідэю правядзення парламенцкіх слуханняў на гэтую тэму тагачасны старшыня камісіі Юрый Кулакоўскі адхіліў, спаслаўшыся на «адсутнасць практычнага вопыту рэалізацыі палажэнняў» новага закона.

«На сёння такі вопыт напрацаваны, — мяркуюць у БАЖ. — Практыка прымянення закона „Аб сродках масавай інфармацыі“ паказала яго слабыя бакі, на якія ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў“ звяртала ўвагу яшчэ на стадыі прыняцця…»

Журналісцкая арганізацыя прапануе камісіі правесці слуханні на тэму заканадаўства аб СМІ, разгледзець прапанаваныя ГА «БАЖ» змены і пачаць публічнае абмеркаванне Закона «Аб СМІ» і практыкі яго прымянення.

«Усе гэтыя праблемы патрабуюць шырокага ўсебаковага абмеркавання і выкаранення, — кажа старшыня БАЖ Жанна Літвіна. — Спадзяемся, Палата прадстаўнікоў адкажа на наш заклік».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео