BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гомелі адбылася серыя ток-шоу “Культура паляпшае жыццё!”

22.01.2013
У Гомелі адбылася серыя ток-шоу “Культура паляпшае жыццё!”
Тэма імпрэзы - “Культурны градус Гомеля: горача ці халодна” - не пакінула абыякавымі мясцовых культурніцкіх дзеячоў і гасцей вечара.

Серыя ток-шоу і публічных прэзентацый пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”, якія ладзіць у рэгіёнах краіны кампанія “Будзьма беларусамі!”, нарэшце даехала і да Гомеля. Грамадскія абмеркаванні ўжо прайшлі ва ўсіх абласных гарадах, і апошняй кропкай серыі стала дыскусія ў найбуйнейшым з рэгіянальных цэнтраў. Лагічным працягам сустрэчаў стануць публічныя прэзентацыі новых праектаў і грамадскіх ініцыятываў краіны, што адбудуцца цягам года.

Імпрэзу распачала вітальным зваротам Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Прадставіўшы актуальны слоган “Культура паляпшае жыццё!”, яна падзялілася планамі на дзейнасць кампаніі ў рэгіёнах у 2013 годзе. Далейшы градус вечара трымалі пры дапамозе звышактыўнай аўдыторыі запрошаныя спікеры: Андрэй Скідан, супрацоўнік Веткаўскага музея, гісторык, краязнаўца і цмаказнаўца, Алена Рыжанькая, арганізатар хэнд-мэйд базарчыкаў пры ГЦК, Хрысціна Карчэўская, фатограф і блогер, і заснавальнік і рэдактар гомельскага партала “TheMag” Аляксей Чаранкевіч.

А дыскусія атрымалася сапраўды гарачай. Тэма вечара “Культурны градус Гомеля: горача ці халодна” даволі хутка перайшла ў стадыю разбору актуальных праблемаў узаемадзеяння паміж рознымі сектарамі грамадства. Гэтаму як след спрыялі выказванні не толькі спікераў, але і шматлікай грамады, між якой былі заўважаныя Кірыл Краўцоў, стваральнік фэсту «Чароўны Кастрычнік» у Рэчыцкім раёне, выбітны прадстаўнік гомельскіх графіцістаў Сяргей Зайцаў, былы актор драматычнага тэатра Аляксей Бычкоў ды прадстаўнік Партыі зялёных Юры Глушакоў.

І хоць справы паміж сектарамі і ўнутры іх акрэсліваліся даволі сумнымі фактамі (“пакуль граданачальнік не ідзе ў тэатр — няма пашаны для мастацтва агулам”, і “проста няма каму пісаць прэс-рэлізы”), знайшлося места на сустрэчы і пазітыўным прыкладам, якімі дзяліліся адно з адным госці ў час і пасля ток-шоу. Добрым матывам не складаць рук стаў і прыклад Магілёва, дзе грамадскія прапановы ўжо знайшлі пункт судакранання з органамі ўлады. Ну а каб і ў Гомелі справы не стаялі на месцы, праявы ініцыятыўнасці і пошук магчымых партнёраў было вырашана рэалізаваць у межах “Кірмашу праектаў”.

Кожная грамадская ініцыятыва ці асобны чалавек у Гомелі можа падрыхтаваць прэзентацыю свайго праекту/ідэі, які жадае правесці у родным горадзе. Кірмаш пройдзе ў 2 туры. У фінале будуць прэзентаваныя найлепшыя праекты. Фармат — слайд- ці відэапрэзентацыя ў межах 5 хвілін. Свае прэзентацыі можна перадаць у кампанію “Будзьма беларусамі!” ([email protected] з пазнакай “Кірмаш праектаў. Гомель”).

Пасля размовы пра прэзентацыю і падагульненняў экспертаў афіцыйная частка скончылася, і прысутныя працягнулі размову за кубкам кавы, абмяркоўваючы тэму вечара і новыя цікавыя праекты, якія, без сумневу, палепшаць жыццё Гомеля і не толькі. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео