BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чаму беларускiя ўлады забылiся пра паўстанне Калiноўскага?

22.01.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Чаму беларускiя ўлады забылiся пра паўстанне Калiноўскага?
Свой взгляд
Сёння, 22 студзеня, спаўняецца 150 год ад пачатку паўстання 1863-64 гг. Чаму стаўленне беларускай і польскай дзяржаваў да гэтай гістарычнай падзеі настолькі адрозніваюцца?

 У Польшчы патранат над святкаваннямі 150-годдзя паўстання ўзяў прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі. Не абміне гэтую падзею і дыпламатычная місія суседняй краіны ў Беларусі. Разам з тым, беларуская дзяржава афіцыйна ніякіх святкаванняў гадавіны паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага не ладзіць. Больш за тое, у Мінску прайшла канферэнцыя, удзельнікі якой з задавальненнем адзначылі адсутнасць святкавання 150-годдзя паўстання ў Беларусі, а выпуск "Белпоштай" памятнай паштоўкі і маркі з выявай Кастуся Каліноўскага, назвалі "цемрашальствам чыноўнікаў".

У чым прычына такiх адносiн да вельмi значнай беларускай гiстарычнай падзеі? Няўжо паўстанне 1863-64 гадоў для польскай гісторыі мае большае значэнне?

З такімі пытаннямі Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”  звярнулася да прасдтаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
 
Улад Вялічка, старшыня міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”:
 
- Гэты элемент беларускай гісторыі – дастаткова небяспечны для сучасных беларускіх уладаў. Фактычна, гэта тэма “Мужыцкай праўды” , тэма таго, што беларусы, як нацыя, спрабавалі дабіцца праўды і, у пэўным сэнсе, уплываць на тое, якое жыцьцё яны маюць. Менавіта гэтага сённяшняя беларуская ўлада спрабуе максімальна пазбегнуць.
 
Думаю, ёсьць тут і пэўны ідэалагічны канфлікт. І, калі мы сочым зараз за выказваннямі шэрагу лукашэнкаўскіх ідэолагаў, то бачна, што яны спрабуюць дыскрэдытаваць асобу Каліноўскага – фігуру бясспрэчнага героя беларускай гісторыі. Тым не меньш, нават такія героі ставяцца пад сумнеў. Значыцца, гэта камусці трэба: дыскрэдытаваць гэтую прагу да праўды і справядлівасці, якая сімвалізуецца постаццю Каліноўскага.
 
Алесь Краўцэвіч, гісторык:
 
- Паўстанне 1863-64 гадоў – дата для нас вельмі важная, не меньш важная для нашай гістарыяграфіі і міфалогіі, чым для польскай. Але парадокс у тым, што гэты міф паўстання Каліноўскага, утвораны яшчэ ў савецкія часы, апынуўся непатрэбным сучаснай уладзе. Тыя, супраць каго змагаўся Каліноўскі – імперскія сімвалы і двухгаловы арол – зараз у Расіі пры ўладзе. І атрымліваецца, што ў савецкіх і сучасных падручніках Каліноўскі прысутнічае, як герой, а паўстанне разглядаецца, як вызвольнае. А з іншага боку, паўстанне было супраць “карміцелькі” Лукашэнкі – Расіі. І таму зараз шчыра ўсё робіцца дзеля таго, каб гэтае паўстанне вымараць з масавай свядомасці беларусаў.
 
Антон Астаповіч, старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры:
 
- Не хачу каментаваць гэтае пытанне, бо яно досыць складанае. Бо ці ёсьць звесткі, што хтосці афіцыйна звяртаўся, каб менавіта на дзяржаўным узроўні гэтую дату адзначыць?
 
У мінулым годзе Таварыства аховы помнікаў афіцыйна, з выкананнем усталяванай законам працэдуры, выйшла з прапановамі надання статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці тром мясцінам, звязаным з паўстаннем. Гэта магіла паўстанцаў у Плябані, магіла паўстанцам у Косаве і мемарыял на месцы бітвы пад Мілавідамі. І ім нададзены такі статус.
 
А вось ці звяртаўся хто з прапановай афіцыйна адзначыць гадавіну паўстанне, мне невядома.
 
Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны:
 
- Калі паўстанне 1863-64 гадоў у Беларусі будзе святкавацца на дзяржаўным узроўні, то ў нас не будзе ні таннай нафты, ні таннага газу. Вось і ўсё, што я магу сказаць.
 
Самае цікавае, што для нас гэтае паўстанне значна больш важнае ў гістарычным плане, чым для Польшчы. Бо Кастусь Каліноўскі быў апошнім літвінам і першым беларусам. Менавіта з яго пачалася новая стадыя ў развіцці беларускай мовы. Бо ягоная “Мужыцкая праўда” выходзіла нашмат раней, чым “Наша ніва”. Па-другое, ён уздымаў пытанне адраджэння беларускай уніяцкай царквы і выступаў за аўтаномію ў складзе Рэчы Паспалітай (ідэю, якую падхапілі пасля пры абвяшчэнні БНР). Ён – першы герой нашай найноўшай гісторыі. Ягоная роля для нас такая ж, як, напрыклад, роля Вацлава Гаўла для Чэхіі ці роля Юзафа Пілсудскага для тых жа палякаў.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео