BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску прэзентавалі кнігу “Справа Бяляцкага”

20.01.2013 Адар’я Гуштын
У Мінску прэзентавалі кнігу “Справа Бяляцкага”
Аўтар выдання - журналіст “Радыё Свабода” Валер Каліноўскі -распавёў гісторыю пераследу вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Разам з тым, кніга адлюстроўвае сучасную Беларусь, дзе судовая сістэма падпарадкавана выканаўчай уладзе, дзе за правы чалавека і дэмакратыю сапраўды даводзіцца змагацца.

На прэзентацыю кнігі ў Мінску сабралася шмат сябраў і калегаў Алеся, а таксама былыя палітвязні, іхнія сваякі, - людзі, якім Бяляцкі неаднаразова дапамагаў не толькі адстойваць свае правы, але таксама верыць, што справа гэта годная і нельга апускаць рукі.

Падчас прэзентацыі кнігі яе аўтар Валер Каліноўскі адзначыў, што ставіў перад сабой некалькі задачаў. “Першая – адлюстраваць несправядлівы характар ягонага крымінальнага пераследу. У ягонай справе не было рэальных доказаў. Суддзя і пракурор былі ангажаваныя. Сам працэс ад пачатку меў абвінаваўчы ўхіл. Другая – турэмныя ўмовы Алеся Бяляцкага як прыклад таго, у якіх абставінах знаходзяцца ўсе нашыя палітвязні – як яны праходзяць праз СІЗА, турмы, як пакутуюць і адкуль бяруць сілы верыць у лепшае. Каб апісаць гэтыя ўмовы, я размаўляў з былымі палітвязнямі. Напрыклад, з Аляксандрам Казуліным. Таксама выкарыстаў цытаты з дзённіка Фёдара Мірзаянава, які таксама апісаў жорсткія ўмовы ўтрымання для вязняў. Гэтыя ўмовы бяруць свой пачатак фактычна са сталінскіх часоў. Трэцяя задача – паказаць праваабарончы рух Беларусі праз асобаў. Я звярнуў увагу не толькі на Алеся, але і на ягоных калегаў, якія праходзяць праз складаныя ўмовы, маюць рызыкі, але ўсё адно дапамагаюць людзям. І чацвёртая – гэта асоба самога Алеся Бяляцкага. Адзін з раздзелаў я назваў “Каго пасадзілі”. Я ведаў раней яго як актыўнага культурнага і грамадскага дзеяча, літаратуразнаўцу, але збоку. Зараз, заглыбіўшыся ў ягоную прыватную гісторыю, я яшчэ больш шаную яго. Спадзяюся, што неўзабаве ён выйдзе з турмы, і мы станем сябрамі”.

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас сустрэчы звярнуў увагу на тое, што Алесь Бяляцкі загадзя ведаў, што яго могуць арыштаваць, але абіраючы паміж эміграцыяй і турмой, выбраў апошняе, і застаўся ў Беларусі. “Думаю, не кожны мог бы пайсці на такі мужны крок”.

Ягоны калега Уладзь Лабковіч дадаў: “Калі мы размаўлялі з Алесем, што яму лепш з’ехаць, бо ўсё можа скончыцца арыштам і турмой, ён казаў, што нікуды не з’едзе. Можна сказаць, што сёння Алесь сядзіць за кожнага з нас. Бо тое, што ён узяў усю адказнасць на сябе; тое, як зараз ён духоўна падтрымлівае ўсіх, дае сілы і нам, і нашай арганізацыі, і нашым калегам-правабаронцам”.

На вечарыне можна было ўбачыць былых палітвязняў, іх сваякоў, якія прамаўлялі словы ўдзячнасці Алесю асабіста і ПЦ “Вясна”.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін адзначыў: “Я зараз мала на якія сустрэчы хажу, але сюды проста не мог не прыйсці... Мяне часта пытаюць, чым адрозніваюцца ўмовы палітвязня ад тых, у якіх знаходзяцца звычайныя вязні. Усё залежыць ад чалавека. Уся сутнасць турмы — гэта зламаць чалавека. Але ёсць людзі, якія не ламаюцца. Гэта людзі, у якіх ёсць стрыжань. У Бяляцкага такі стрыжань ёсць. Нам пашанцавала, што ў гэты цяжкі час мы бачым святло і бачым надзею. Калі нашая моладзь, як Аліневіч, піша з турмы, што тут можна знайсці прасвятленне. А Мікіта Ліхавід, які правёў 90 дзён у ШЫЗА, але сказаў, што не прызнае ні ўладу, ні прысуд... Кожны можа змагацца асабіста”.

Праваабаронца Гары Паганяйла, які спазніўся на прэзентацыю праз тое, што яго разам з кіроўцам затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі, адзначыў, што нягледзячы на тое, што ўлады ўвесь час імкнуцца прынізіць і запужаць грамадскіх дзеячаў і праваабаронцаў, - усё гэта толькі загартоўвае. “Чым больш на нас ціснуць, тым мы мацнейшыя. Ні турмы, ні здзекі нас не палохаюць. Як дасведчаны праваабаронца я разумею: тое, што здарылася з Бяляцкім, павінна было здарыцца рана ці позна. Прайсці паўз такога разумнага праваабаронцы ўлада проста не магла. Таму можна толькі пазайздросціць, як мужна сустрэў вырак Алесь. Мы разумеем, што сёння ён у турме, але ўся праваабарончая супольнасць адчувае сябе больш кансалідаванай, чым яшчэ два гады таму. Улада памыляецца, калі думае, што такім чынам яна можа парушыць нашу еднасць”.

Кніга “Справа Бяляцкага” мае 346 старонак і выдадзена ў серыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”. Рэдактарам выдання стаў Сяргей Дубавец. Атрымаць кнігу можна, замовіўшы па электроннай пошце: [email protected].

Даведка

4 жніўня 2011 года праваабаронца Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачванні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Па рашэнні суда адбывае 4,5 года зняволеньня ў Бабруйскай калоніі. Алесь даводзіў суду, што ўсе атрыманыя на замежны рахунак грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій у Беларусі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго вязнем сумлення, неаднаразова патрабуючы ад уладаў вызвалення праваабаронцы. Алесь Бяляцкі з’яўляецца старшынём ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнтам FIDH, ганаровым сябрам каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы.  

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео