BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жыхары Слоніму бароняць зялёную зону

19.01.2013
Жыхары Слоніму бароняць зялёную зону
Жыхары Слоніма выступаюць супраць высечкі лесу ў ваколіцах горада. Кіраўнік Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл Іван Шэга паведмаіў пра высечку ў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Яшчэ ў 2011 годзе мясцовыя ўлады дазволілі высекчы малады лес вакол горада побач з вуліцай Войкава для выдзялення участкаў пад будаўніцтва прывілеяванай катэгорыі нашых грамадзян, сярод якіх быў і дырэктар мясцовага лясгаса, піша сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Агульнымі намаганнямі грамадзян і грамадскасці, якія звярнуліся ў розныя інстанцыі, і ўдалося прыпыніць знішчэнне 30-гадовага лесу на плошчы да 2-х гектар. Аднак ужо ў студзені 2013 года на гэтым участку “зялёнай зоны” з'явіліся работнікі лясгаса, якія пачалі валіць дрэвы. Жыхары забілі трывогу, хоць у раённай газеце “Слонімскі веснік”, органе Cлонімскага райвыканкама, змешчаны матэрыял аб тым, што дадзеныя работы запланаваны, што высечка тычыцца хворых і слабых дрэў, а лясны масіў пасля гэтага стане яшчэ лепш.

Аднак факты кажуць пра іншае. Высякаецца вельмі шмат лесу, практычна палова дрэў. Прычым высякаюцца не слабыя і хворыя, а наадварот - моцныя дрэвы. Стараннямі лесарубаў на невялікай адлегласці менш за сто метраў высечана 5 суцэльных палос шырынёй каля 5 метраў і даўжынёй да 200 метраў. Тут дрэвы знішчаны цалкам і гэта знішчэнне працягваецца. Ніхто не клеймаваў дрэвы, нідзе да пачатку работ не былі выстаўленыя слупкі з указаннем, што гэта за лес, што за працы тут праводзяцца. І толькі цяпер сталі нарыхтоўваць іх.

Старыя леснікі кажуць, што пасля такой “санітарнай” высечкі дадзены ўчастак лесу асуджаны на пагібель: слабыя пакінутыя дрэвы не вытрымаюць моцнага ветру і ўтворыцца лесапавал, а што застанецца-будзе лёгкай здабычай караедаў. Вось тады можна будзе пакінуты лес высекчы з чыстым сумленнем.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео