BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выйшла кніга «Справа Бяляцкага»

16.01.2013
Выйшла кніга «Справа Бяляцкага»
Яе аўтар - журналіст радыё «Свабода» Валерый Каліноўскі. Ён вёў рэпартаж з судовых паседжанняў, перапісваўся з Алесем Бяляцкім у турме, гутарыў з яго роднымі і паплечнікамі, знаходзіў фотаматэрыялы.

Яго дакументальная кніга — пакуль не раман і не кінасцэнар, але ідэальна сабраны для іх матэрыял, піша "Наша ніва".

«...Правы чалавека і незалежнасць Беларусі, дэмакратыя і рынкавая эканоміка — гэта тыя рэчы, якія ўяўлялі і ўяўляюць для мяне адзінае цэлае», — пісаў некалі Алесь Бяляцкі.

Калі дзеянні кіраўніцтва краіны рэгламентуюцца не законам, а імкненнем захаваць асабістую ўладу, правы чалавека будуць парушацца на ўсіх узроўнях.

Таму праваабарончую дзейнасць у Беларусі можна параўнаць з існаваннем у зоне пастаяннага ціску: яна не залежыць ад затухання і ўсплескаў палітычнай актыўнасці.

У 2001-м палітычныя колы гукалі «беларускага Каштуніцу» (хто сёння пералічыць кандыдатаў на гэтае званне?), у 2006-м — «беларускага Юшчанку», у 2010-м «мянялі лысую рызіну». Бяляцкі і яго «вясноўцы»роўна і размерана рабілі работу.

За 15 гадоў дзейнасці «Вясна» дапамагла сотням людзей.

Бяляцкі і яго «Вясна» — гэта тое вялікае, чаго мы часам не бачым у сваёй Айчыне, захапляючыся мужнасцю, напрыклад, Мандэлы ці Гавэла. Пацверджаннем гэтаму можа быць ацэнка дзейнасці Бяляцкага «здалёк», якую дае ў прадмове да кнігі Карл Гершман, прэзідэнт Нацыянальнага фонда падтрымкі дэмакратыі (NED) ЗША.

«Нобелеўская прэмія — гонар, якога Бяляцкі цалкам варты, — піша ён. — Як і Лю Сяо-бо (кітайскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2010 году, які сядзеў у турме, калі яму прысудзілі прэмію, і дагэтуль застаецца за кратамі), Бяляцкі — асоба вялікай адвагі і сілы духу.

Яшчэ да арышту ён ведаў, што на яго завялі справу, і меў магчымасць уцячы за мяжу, але вырашыў не рабіць гэтага.

Прынцыпы для яго заўсёды былі вышэйшыя за палітыку. Ён сышоў з палітычнай сцэны ў 1990-я гады, таму што яна спараджае звады і таму, што ён адчуваў: у якасці абаронцы правоў чалавека ён можа зрабіць больш. Ён дапамагаў усім, хто ў патрэбе, незалежна ад партыйнай прыналежнасці або ідэалогіі.

Бяляцкі — адзін з нямногіх лідэраў апазіцыі, хто аб’ядноўвае, а не раздзяляе. Ён карыстаецца павагай ва ўсім палітычным спектры апазіцыі і, выйшаўшы з турмы, можа стаць палітычным лідарам, які адыграе аб’яднаўчую ролю.

Ягоная палітычная прывабнасць узмацняецца патрыятызмам.

Бяляцкі — архетыповы беларус. Ён заўсёды выступаў за незалежнасць краіны, абараняў яе мову і культуру, падкрэсліваючы ў той жа час еўрапейскую ідэнтычнасць Беларусі і падтрымліваючы яе інтэграцыю ў Еўропу ў якасці свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы».

Кніга Каліноўскага напісаная лёгкай мовай рэпартажа, яна мае шматлікія дадаткі — любімыя вершы Бяляцкага, што выявіліся «праграмнымі»; дзённікавыя запісы — пра у часы «Тутэйшых», працы ў Музеі Багдановіча, першыя Дзяды 1988-га, юнацтва і дзяцінства; выдатную фотападборку з героямі і антыгероямі справы. Ёсць у кнізе і пратакол вобшуку, і цытаты з ачарняльных публікацый у дзяржаўных СМІ.

Пададзеныя ж аўтарам экскурсы ў савецкую гісторыю дазваляюць заўважыць, што тагачасныя спецслужбы ўжывалі супраць праваабаронцаў тыя ж метады. Бяляцкі з гумарам апісаў, як гаварыў пра гэта з кадэбістамі, што везлі яго на ператрус.

Аўтар не заступае сабой галоўнага героя: многія рэчы агучваюцца ў кнізе ад першай асобы, ад самога Бяляцкага. Ён дае трапныя характарыстыкі следчым, яго апошняе слова працытаванае цалкам. Калі Бяляцкі яго рэпетаваў, рагатала уся камера, хоць на судзе палітвязень быў сур’ёзным.

Аўтар фіксуе, як службісты робяць кар’еры, пераследуючы апанентаў улады: пасля справы Бяляцкага следчая 2-га следчага аддзялення Аддзелу папярэдняга расследавання Управы ДФР Таццяна Касынкіна стала вядучым інспектарам групы па зваротах грамадзян Следчага камітэту.

«Мне падаецца, што яна да канца так і не зразумела, чым яна займалася. Хітрэйшыя мужыкі самі не хацелі ўмазвацца ў відавочны гной. Вось і размеркавалі справу на маладога працаўніка...», — ацэньвае ў лісце з турмы Бяляцкі. Адзначаецца, што да справы Бяляцкага Дэпартамент фінансавых расследаванняў заставаўся адзінай «чыстай» ад палітычных справаў спецслужбай. Але чым далей — тым прасцей: у верасні 2012-га ДФР распачынае падобнае расследаванне супраць рэдактара Arche Валера Булгакава.

Не абыдзеная ўвагай у кнізе і справа Плошчы-2010, якая стала каталізатарам працэсу Бяляцкага. Хоць усім, хто адстойвае версію пра «спантаннасць» жорсткага разгону пратэстаў 19 снежня, варта звярнуць увагу: матэрыялы на праваабаронцаў пачалі збіраць яшчэ ў 2009-м, у разгар «лібералізацыі», а ход справе далі ў кастрычніку 2010-га, за месяц да Плошчы.

За гады аўтарытарызму было напісана нямала турэмных дзённікаў. У кнізе пра Бяляцкага робіцца спроба сістэмнага аналізу праблемаў беларускай турмы, падмацаваная сведчаннямі іншых палітвязняў.

Ад савецкага ГУЛАГу беларуская «зона» ўспадкавала скіраванасць на маральнае знішчэнне зняволеных, іх фізічныя пакуты і ўбоства побыту. Правы зняволеных — вялікае пытанне для Беларусі, якое ўздымаецца ў кнізе.

Не ўсе абставіны справы і адседкі, не ўсе думкі галоўнага героя змаглі прасачыцца ў кнігу праз падцэнзурную турэмную перапіску. Што ж, Алесь Бяляцкі яшчэ будзе мець магчымасць асабіста запоўніць прабелы. І хочацца, каб гэта адбылося як мага хутчэй.

Бо апошняга элементу — хэпі-энду – не хапае “Справе Бяляцкага”, каб ператварыцца ў раман ці кінафільм.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео