BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тацяна Гацура: Пераапрацоўка адкідаў прынесла б дзяржаве адчувальную эканомію

14.01.2013
Тацяна Гацура: Пераапрацоўка адкідаў прынесла б дзяржаве адчувальную эканомію
О нас в медиа
Эксперымент па раздзельным зборы смецця ў трох мінскіх мікрараёнах паказвае, што дзяржаве не так ужо і патрэбныя справы другаснай сыравіны.

Тыповая паслясвяточная карціна ў сталічным мікрараёне Сухарава: перапоўненыя кантэйнэры з адкідамі, вакол якіх за пару тыдняў утварыліся аналагічных памераў горы смецця. З аднаго боку, вялізная колькасць шклатары, папяровых скрынак, пластыкавых пакункаў сведчыць пра актыўнасьць грамадзянаў, якія зацікаўленыя даць другое жыццё адпрацаваным рэсурсам, піша радыё "Свабода". З іншага боку, маруднасць у вывазе другаснай сыравіны дае нагоду засумнявацца: ці так гэта патрэбна, як рэклямуе дзяржава?

Тым часам міжволі задзейнічаныя ў эксперыменце жыхары сухараўскіх дамоў пакуль яўна не ў захапленні ад суседства са сметнікам пад адкрытым небам: «Смецце не вывозяць ужо больш за два тыдні, хутка ўжо немагчыма будзе побач з гэтымі кантэйнэрамі прайсці. Не здзіўлюся, што пацукі там сабе гнёзды ўжо парабілі. Ясна, што гэта не бытавыя адкіды, але, мякка кажучы, пейзаж яно ані не ўпрыгожвае. І ўсё гэта літаральна за некалькі метраў ад дзіцячай пляцоўкі».

Да эксперыменту па раздзельным зборы смецця дзеля далейшай яго перапрацоўкі далучаныя тры менскія раёны — Фрунзенскі, Кастрычніцкі і Маскоўскі. Арганізаванае пад гэтыя мэты сумеснае прадпрыемства «Рэмондзіс-Мінск» (нямецкая фірма REMONDIS AG & Co. KG — найбуйнейшая ў свеце кампанія, якая займаецца перапрацоўкай адкідаў) усталявала на згаданых тэрыторыях блізу 2,5 тысячы пластыкавых і жалезных кантэйнэраў, у якія, паводле задумы, грамадзяне мусяць выкідаць тры віды смецця — шкло, паперу і пластык. Пра гэта кажуць і надпісы на ёмістасцях.

Зрэшты, пакуль паразумення паміж зацікаўленымі бакамі няшмат. Нават сталічныя чыноўнікі скардзяцца на несвядомых гараджанаў, якія ўсе адкіды звальваюць у адну кучу. У сваю чаргу, у офісе СП «Рэмондзіс-Мінск» наракаюць, што часта з-за абы-як прыпаркаваных у дварах прыватных машынаў да кантэйнэраў не можа даехаць смеццявоз. Таму і выходзіць, што даступныя ёмістасці апаражняюцца, а іншыя мусяць чакаць наступнай спробы: спецыяльна абсталяваныя аўтамабілі на базе шасі MAN — досыць габарытныя і патрабуюць немалой вольнай прасторы: «Так, па некаторых адрасах, дзе застаецца нявывезенае смецце, вывозіць наша прадпрыемства. Але калі доўгі час не забіраем, то, хутчэй за ўсё, немагчыма проста туды пад’ехаць. Бо рэгулярнасць вывазу — раз на тыдзень. А раз машына не здолела праехаць, то ўсё адкладаецца да наступнага разу».

Праваабаронца Тацяна Гацура жыве ў Сухараве, яна прапагандыстка раздзельнага збору смецця. І перакананая: палітыка ашчаднага стаўлення да сыравіны, якую можна накіраваць у паўторны абарот, пры разумным падыходзе прынесла б дзяржаве адчувальную эканомію. Але ці даспелі беларусы да падобнага эксперыменту?

Тацяна Гацура: «На жаль, пасля святаў выглядала —  прынамсі, у нашым пад’ездзе — што агульная культура пакуль не на вышыні: сьецця было навалена шмат і вельмі часта ўперамешку. Да тых сметніцаў, што асобна стаяць у двары, даходзілі перадусім людзі свядомыя. І, гледзячы па тым, як гэтыя сметніцы хутка напаўняюцца, мяркую, што такіх свядомых грамадзянаў дастаткова, каб гэты эксперымент можна было распаўсюджваць на іншыя раёны гораду. Вядома, немагчыма нешта пэўна адсачыць, бо трэба ведаць, як часта ўвогуле гэтыя сметніцы прыбіраюць. Таму цяжка сказаць, за які канкрэтна тэрмін яны напаўняюцца — за дзень, за два ці за тыдзень. Але калі кожны чалавек сам правядзе ўласны эксперымент, паспрабаваўшы асобна збіраць пластык і паперу, ён убачыць, што нічога складанага ў гэтым няма і як хутка гэтая колькасць збіраецца нават з адной сям’і».

Для бальшыні цывілізаваных краінаў раздзельны збор смецця і яго ўтылізацыя — з'ява звыклая і абавязковая для кожнага грамадзяніна. Тона сабранай асобна сыравіны ратуе паўтара дзясятка дрэваў, беражэ больш за 30 літраў чыстай вады, эканоміць 4100 кілават-гадзін электраэнэргіі, захоўвае 2,5 барэля нафты.

Aле гаворка не толькі пра эканомію дзеля эканоміі. Каб цвёрдыя адкіды расклаліся ў прыродзе натуральным чынам, неабходныя сотні гадоў. Піўныя бляшанкі самі сабой раскладуцца за 100 гадоў, пластыкавыя бутэлькі — за 200–250, поліэтыленавыя пакеты — за 400, шкляныя бутэлькі і асобныя віды пластмасы — не менш як за 1000 гадоў. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео