BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Анатоль Калодны: Калі знікне беларуская мова, можа знікнуць і Беларусь

10.01.2013 Аляксандр Хадасевіч, ЕўраБеларусь
Анатоль Калодны: Калі знікне беларуская мова, можа знікнуць і Беларусь
Свой взгляд
фота svaboda.org
Беларусам варта клапаціцца аб захаванні і развіцці сваёй мовы. Бо без мовы няма нацыянальнай культуры, а без культуры - няма нацыі.

 Такім меркаваннем у гутарцы са Службай інфармацыі "ЕўраБеларусi" падзяліўся доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Украіны Анатоль Калодны.

- На ваш погляд, якія сёння агульныя выклікі ў Беларусі і Украіны?

- Мова - гэта душа народа. Без мовы няма нацыі. І калі я даведаўся, што ў Беларусі, у вашых універсітэтах, усё выкладанне ідзе на рускай мове, што нават загадчыца кафедры беларускай мовы і літаратуры, сыходзячы з працы, гаворыць на рускай мове, я жахнуўся. Бо гэта вядзе да знікнення мовы і нацыі. Таму мы ў Украіне таксама вядзем барацьбу за нашу ўкраінскую мову. Вось прэзідэнт Віктар Юшчанка ўвёў выкладанне ва універсітэтах на ўкраінскай мове. І затым бацькі сталі задумвацца, у якую школу аддаць дзяцей, каб пасля яны маглі паступаць у вну. Але пасля таго, як абралі ў нас прэзідэнтам вашага "беларуса" Януковіча, ва Украіне пачаўся зваротны працэс. Зноў стала вяртацца выкладанне на рускай мове. Гэты працэс ўдарыў і па нашай мове і, у канчатковым выніку, па фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці. Многія сталі не украінцамі, а маларосамi. Таму, калі знікне беларуская мова, то можа знікнуць і Беларусь як нацыянальная дзяржава, увайшоўшы ў выніку ў Расію.
 
- Але ў Беларусі любяць прыводзіць прыклад ЗША, Аўстраліі і шэрагу іншых дзяржаў з запазычанай мовай. Кажуць, i гэтыя краiны неяк існуюць ...
 
- Вось толькі ці можа існаваць беларуская культура не на беларускай мове? У такім выпадку гэта ўжо будзе не беларуская культура. Нацыянальная культура знікне.
 
- Як вы лічыце, будучыня Беларусі і Украіны звязана з Еўропай ці ўсё ж з Расiяй?
 
- У Расiі жыве толькі Масква. А так - гэта дзікая краіна і які сэнс ісці туды? Што гэта нам дае? Нічога. Таму Украіна, вядома, арыентавана на Еўропу.
 
Мы вось з калегам абмяркоўвалі праваслаўную царкву. Ва Украіне мы маем тры праваслаўныя царквы, дзве з якіх - украінскія. Трэцяя - царква Маскоўскага патрыярхату, якая ніколі не працавала на Украіну. Гэта ідэалагічнае зброя Расійскай імперыі. У вас жа гэтая царква асела. І праз яе таксама вядзецца русіфікацыя.
І яшчэ старых у нас шмат, якія цягнуць краіну ў Расею. А моладзь цяперашняя - яна глядзіць у Еўропу. І калі не будзе еўрапейскіх пераўтварэнняў, яна туды паедзе. Таксама і ў Беларусі.
 
- Гэта значыць, што Украіна і Беларусь у перспектыве будуць схіляцца да адных і тых жа геапалітычных працэсаў?
 
- Думаю, так. Цяпер Януковіч і Лукашэнка - гэта, па сутнасці, блiзняты. Але, мяркую, з часам мы будзем у Еўропе.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео