BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага прапануецца адзначыць дыктоўкай

09.01.2013
Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага прапануецца адзначыць дыктоўкай
З прапановай правесці агульнанацынальную дыктоўку 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага, да грамадскасці звярнуўся філосаф Уладзімір Падгол.

Як паведамляе БелаПАН, Уладзімір Падгол звярнуўся з адпаведным адкрытым лістом да беларусаў, кіраўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў, членаў творчых саюзаў і рухаў. Ён нагадаў, што ў 2013 годзе спаўняецца 150 гадоў паўстанню пад кіраўніцтвам Каліноўскага, створаны аргкамітэт па святкаванні гэтай гістарычнай падзеі. На думку Падгола, напісанне дыктоўкі стане адным з крокаў "пратэсту супраць павольнай здачы суверэнітэту і падрыхтоўкі будучага супраціву паглынанню Беларусі Расіяй".

Падгол адзначае, што першым этапам дыктоўкі магла б стаць інтэрнэт-дэманстрацыя. "Выбітныя асобы нашага часу, літаратары і мастакі, вучоныя і студэнты, грамадскія і палітычныя дзеячы могуць выступіць з відэазваротам да беларусаў з заклікам напісаць супольна агульнанацыянальную дыктоўку па лістах з-пад шыбеніцы Каліноўскага і пасля звароту начытаць знакаміты тэкст. Відэазвароты можна рыхтаваць і выстаўляць на сайты ўжо зараз", — напісаў ен.

У дзень нараджэння Каліноўскага Падгол прапаноўвае ўсім разам напісаць дыктоўку. "Кожны, хто захоча ўдзельнічаць і не зможа прыйсці ў офіс да сяброў, зможа пісаць дыктоўку Каліноўскага з інтэрнэт-сайтаў. Прычым пісаць зможа з голасу таго творцы, творы якога любіць, а самога творцу паважае. І тады мы яшчэ больш замацуем неўміручасць звароту Каліноўскага, яго ідэй і памкненняў да свабоды і незалежнасці нашага краю. І тады тыя, хто хоча быць беларусам і хто заклікае “будзьма беларусамі”, наблізяцца да беларушчыны і наблізяць сваю Радзіму да яе. Так можа атрымацца наша беларуская салідарнасць — агульнанацыянальная дыктоўка", — напісана ў звароце.

Падгол таксама адзначае, што "дзясяткі гадоў агульнанацыянальныя дыктоўкі пішуць палякі і літоўцы, пішуць грамадзяне іншых еўрапейскіх краін". "Яны ўжо адстаялі сваю незалежнасць і пішуць дыктоўку салідарнасці са сваёй мовай, выяўляючы лепшага знаўцу. Для нас пакуль больш важна праявіць салідарнасць са сваімі нацыянальнымі героямі, якія перад смерцю, перад сустрэчай з Богам пісалі не прашэнні цару аб памілаванні, а пісалі сваім паплечнікам ды нам, сваім нашчадкам, як бараніць сваю Радзіму. У Літве 2013 год заканадаўцамі абвешчаны Годам Каліноўскага. Давайце паспрабуем і мы скарыстаць мажлівасць наблізіцца да еўрапейскіх народаў на іхніх сучасных узорах нацыянальнай салідарнасці", — падкрэсліваецца ў звароце.

Як паведаміў БелаПАН Падгол, ужо атрымана згода аб удзеле ў інтэрнэт-дэманстрацыі ад літаратараў Уладзіміра Арлова і Сяргея Законнікава, ад кіраўнікоў руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева, старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і іншых.

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі з 2008 года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео