BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ірына Дубянецкая: У XXII стагоддзі праваслаўныя будуць святкаваць Каляды 8 студзеня

07.01.2013 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Ірына Дубянецкая: У XXII стагоддзі праваслаўныя будуць святкаваць Каляды 8 студзеня
Зараз праваслаўныя вернікі Беларусі святкуюць Каляды 7 студзеня, але ў наступным стагоддзі нашчадкам давядзецца прывыкаць да Калядаў на 8 студзеня.

 Яшчэ ў XIX ст. нараджэнне Хрыстова адзначалася праваслаўнымі 6 студзеня, у XVIII ст. – 5 студзеня і г.д. З кожным стагоддзем, апрача XXI-га, дата Калядаў перасоўваецца. Гэтыя непаразуменні ўзнікаюць з-за юліанскага календара, па якім святкуе Каляды Руская праваслаўная царква, да якой належыць большасць беларусаў, патлумачыла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” доктарка тэалогіі Ірына Дубянецкая.

Яна нагадала, што рашэнне адзначаць Каляды менавіта 25 снежня было прынята ў 325 годзе на першым сусветным саборы ў Нікеі. Дагэтуль хрысціяне ўвогуле не святкавалі нараджэнне Ісуса Хрыста. І свята было прызначана на зімовы сонцаварот 25 снежня, калі пачынае павялічвацца дзень. Гэта звязана з ідэяй аб узыходжанні сонца-Хрыста. Вось чаму сёння большасць цэркваў у свеце адзначаюць Каляды 25 снежня.

 
Вялікае Княства Літоўскае адным з першых краін прыняло грыгарыянскі каляндар, згодна з якім Хрыстос нараджаецца на зімовы сонцаварот. А цэрквы, якія засталіся з юліанскім календаром, прынятым у 46 годзе да н.э. нехрысціянінам Юліем Цэзарам, з кожным стагоддзем “адпаўзаюць” на адзін дзень далей і далей ад зімовага сонцастаяння. Гэта значыць, у наступным стагоддзі Каляды будуць ужо не 7, а 8 студзеня.
 
Што з гэтым рабіць? Свой варыянт вырашэння праблемы прапанаваў прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі протадыякан Андрэй Кураеў. Ён лічыць неабходным аб'яднаць Новы год і праваслаўныя Каляды ў адно свята, якое раіць адзначаць 1 студзеня.
 
“Я спадзяюся, што з цягам часу ў нашай царквы хопіць мужнасці для прыняцця радыкальнага рашэння, а менавіта - аб'яднаць Каляды і Новы год, не перанесці на новы стыль, як у каталікоў, а менавіта перанесці на 1 студзеня дату святкавання Калядаў, - заявіў Андрэй Кураеў у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы”. - Таму калі ўжо аднойчы нам трэба будзе змена календара - яна напэўна трэба будзе калісьці, я не ведаю, у якіх стагоддзях, - лепш пераносіць не на 25 снежня, а да Новага года”.
 
Ірына Дубянецкая згодная, што рана ці позна РПЦ давядзецца мяняць каляндар, хоць такая перамена і мусіць быць балючай. Праблема ўзнікла таму, што Руская праваслаўная царква святкуе Каляды па юліянскім календары, у той час як большасць цэркваў і краінаў свету жывуць па грыгарыянскім календары.
 
-Матывацыя Масквы была такая: лепш разысціся з сонцам, чым сысціся з папам рымскім (бо грыгарыянскі каляндар быў прапанаваны папам Рыгорам), - кажа Ірына Дубянецкая. - Таму гэта расійская праблема, а не сусветная. Хоць у царкоўным календары ўсё роўна стаіць дата 25 снежня, свята адбываецца 7 студзеня.
І людзі пачынаюць блытацца. Між іншым, у XIX ст. праваслаўныя святкавалі Каляды 6 студзеня, у XVIII ст. - 5 студзеня і г.д. Наступныя пакаленні будуць прывыкаць да Калядаў 8 студзеня. З кожным стагоддзем, апрача 21-га, дата будзе мяняцца, і чым далей, тым горш.
 
А што тычыцца Новага года, то ў старажытным свеце яго традыцыйна адзначалі ў адну з наступных чатырох дат: на зімовы сонцаварот, на вясновае раўнадзенства, на пачатку восені 1 верасня ці на Дзяды 1 лістапада, як было на Беларусі.
 
-Дату пачатку новага года выбірае дзяржава, - тлумачыць Ірына Дубянецкая. - Так, святкаваць Новы год 1 студзеня вырашыў Юлій Цэзар. А свята нараджэння Хрыста ў любым выпадку будзе адзначацца на зімовы сонцаварот, 25 снежня. Новы год як дзяржаўнае свята не звязаны з нараджэннем Хрыста як святам рэлігійным. Куды-небудзь пераносіць Каляды – значыць увогуле ламаць каноны хрысціянскага багаслоўя. Таму гэта праблема цэркваў. Няхай яны прымаюць нармальны каляндар, і знікнуць пэўныя праблемы. Бо Каляды 7 студзеня выглядаюць нелагічна, бессэнсоўна. Перашкодаў для змены кадендара няма. Яна знаходзіцца ў галовах, перашкодай з’яляецца толькі традыцыя.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео