BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польскі ўрад адмовіўся выдзяляць фінансаванне на фестываль “Басовішча”

05.01.2013
Польскі ўрад адмовіўся выдзяляць фінансаванне на фестываль “Басовішча”
Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі Польшчы не выдзеліла грашовыя сродкі на правядзенне музычнага фестывалю “Басовішча” ў 2013 годзе.

Арганізатары фестывалю заяўляюць, што мерапрыемства адбудзецца, паведамляе Радыё “Рацыя”.

У гэтым годзе партнёрам “Беларускага аб’яднання студэнтаў”, якое праводзіць фестываль напрацягу 20 гадоў будзе фонд “Villa socrates”, - паведаміў каардынатар сёлетняга фэсту Павел Грэсь:

- Мы меркавалі, што БАС не атрымае фінансавання - гэта працягваецца з мінулых гадоў, бо тады былі праблемы з фінансавым разлікам. У кастрычніку дамовіліся так, што фонд “Villa socrates” будзе партнёрам у арганізацыі фестывалю “Басовішча”. Адказнасць за праект і за здабыццё сродкаў мы ўзялі на сябе.

Нягледзячы на тое, што міністэрства не выдзеліла грошы на арганізацыю “Басовішча-2013”, ёсць вялікія спадзяванні, што яно ўсё ж такі будзе галоўным спонсарам фестывалю, - кажа Павел Грэсь:

- Уступныя перамовы прайшлі, усё ідзе да лепшага. Думаю, што гэта павінна адбыцца так, як і ў мінулым годзе. Увесну Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі правядзе новы конкурс, мы зноў будзем падаваць свой праект, аргументуючы нашу супрацу гэтай дамовай.

“Villa socrates” і “Беларускае аб'яднанне студэнтаў” ужо вызначылі фармат сёлетняга фестывалю, арганізатары будуць арыентавацца на выканаўцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео