BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У справе аб здрадзе дзяржаве з'явіўся яшчэ адзін падазраваны

28.12.2012
У справе аб здрадзе дзяржаве з'явіўся яшчэ адзін падазраваны
Сябар арыштаванага Андрэя Гайдукова Ілля Багданаў падчас допыту ў віцебскай абласной управе КДБ быў пераведзены ў статус падазраванага.

«Допыт быў вельмі доўгі — з 10 да 15 гадзін. Мяне дапытваў следчы Алег Барысевіч, які займаецца справай Андрэя Гайдукова. Ён заявіў, што мае паказанні і паказанні Гайдукова разыходзяцца, і таму будзе праводзіцца дадатковае расследаванне. І мяне са сведкаў пераводзяць у падазраваныя», — апавёў Ілля Багданаў радыё "Свабода".

Актывіст лічыць, што многія пытанні следчага ўвогуле не тычыліся Гайдукова, і што яны задаваліся, каб сабраць нейкую дадатковую інфармацыю. На частку пытанняў Багданаў палічыў за лепшае не адказваць увогуле.

Хлопец дадаў, што яму паведамілі пра перавод Андрэя Гайдукова ў Мінск. Але сам ён мусіць з'яўляцца на допыты ў Віцебск. Чарговы раз яго выклікаюць на допыт 9 студзеня.

Ілля Багданаў — сябра аргкамітэту па стварэнні партыі БХД. Андрэя Гайдукова ён ведае яе намесніка кіраўніка незарэгістраванай суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў». Андрэя Гайдукова вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу «Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці», супраць яго заведзена крымінальная справа, і цяпер у ёй з'явіўся яшчэ адзін падазраваны.

Гайдукова затрымалі ў Віцебску 8 лістапада нібыта падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай: спачатку ў мінскім СІЗА КДБ, потым у віцебскім СІЗА, і з 22 снежня яго зноў перавезлі ў Мінск.

Паводле Іллі Багданава, у дачыненні да яго сьледчы Алег Барысевіч вырашыў не прымяняць меру стрымання — хлопца пакуль пакінулі на волі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео